Железная дорога — зона повышенной опасности. Помните о правилах безопасности на ж/д

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Чыгунка не даруе памылак

Раніцай 11 красавіка на станцыі Шуміліна 66-гадовы мужчына з веласіпедам пераходзіў чыгунку па пешаходным пераходзе перад дызельным цягніком, які рухаўся. Нягледзячы на тое, што машыніст, заўважыўшы чалавека, пачаў экстранна тармазіць, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Цягнік наехаў на задняе кола веласіпеда, і пенсіянера адкінула на 12 метраў. Ад атрыманых траўм ён загінуў. 4 красавіка ў Смалявічах пад колы цягніка трапіла дзяўчынка-падлетак, якая таксама загінула. Прычынай гэтых і пераважнай большасці іншых няшчасных выпадкаў на чыгунцы стала невыкананне загінулымі і траўміраванымі мер асабістай бяспекі.

— Чыгунка — крыніца павышанай небяспекі, яна не даруе памылак. Аднак не ўсе грамадзяне гэта разумеюць і пераходзяць пуці там, дзе ім уздумаецца: перад цягніком, які набліжаецца, пад вагонамі састава, які стаіць, а таксама праходзяць па чыгуначным палатне. І пры гэтым часта слухаюць музыку праз навушнікі. Тым самым ствараюць пагрозу не толькі свайму жыццю, але і жыццю іншых людзей, — канстатуе намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Яўгеній Малікаў.

І дадае, што райаддзелам унутраных спраў на сістэмнай аснове праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэ­джанне няшчасных выпадкаў з грамадзянамі і дарожна-транспартных здарэнняў на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Дзякуючы прафілактыцы на тэрыторыі Пастаўскага раёна з 2019 года не было ніводнага выпадку траўміравання і гібелі людзей на чыгунцы.

Железная дорога — зона повышенной опасности. Помните о правилах безопасности на ж/д

Безумоўна, нулявая статыстыка не можа не радаваць. Аднак яна не азначае, што ў нашым раёне няма тых, хто грэбуе мерамі бяспекі. Ім і ўсім астатнім Яўгеній Малікаў нагадвае, як паводзіць сябе на аб’ектах чыгуначнага транспарту:

— Пешаходы павінны пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пешаходнымі мастамі, тунэлямі і пераездамі. Перад пераходам па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка, лакаматыва ці вагонаў, якія набліжаюцца. Катэгарычна забараняецца хадзіць па пуцях, перахо­дзіць і перабягаць праз іх, калі да цягніка менш за 400 метраў, пераходзіць праз пуці адразу пасля праходу цягніка ў адным напрамку, не пераканаўшыся ў яго адсутнасці ў сустрэчным напрамку. Таксама нельга пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме ці чырвоным сігнале святлафора пераезнай сігналізацыі, падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз пуць на станцыях і перагонах, праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі.

За парушэнне гэтых правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з п. 4 арт. 18.2 КаАП Рэспублікі Беларусь, праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для перасячэння, цягнуць за сабой штраф у памеры да 2 базавых велічынь. Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезда, у адпаведнасці з арт.18.10, караецца штрафам у памеры ад 2 да 4 БВ.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.