Выставка «Сузор’е майстроў Пастаўшчыны» открылась в конце марта в Глубокском Доме ремесел

Культура

Сузор’е майстроў Пастаўшчыны. Так называецца выстава вырабаў нашых народных умельцаў, якая адкрылася ў канцы сакавіка ў Глыбоцкім Доме рамёстваў.

Гэта абменная выстава. У лютым глыбачане прывозілі ў Паставы свае работы, пастараўшыся прадставіць усё, чым яны займаюцца пад дахам установы культуры. Пры гэтым яшчэ раней дамовіліся з кіраўніцтвам «Старога млына», што праз месяц будуць чакаць іх вырабы ў сябе.

Выставка «Сузор’е майстроў Пастаўшчыны» открылась в конце марта в Глубокском Доме ремесел

— У Глыбокае мы павезлі выцінанку, саломапляценне і аплікацыю саломкай, маляванку, ляльку, кераміку, ткацтва, бісерапляценне, вышыўку, народны касцюм, — расказвала загадчыца філіяла №1 «Дом рамёстваў «Стары млын» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Таццяна Петух. — Узялі толькі новыя работы, створаныя нашымі майстрамі на працягу двух апошніх гадоў. Яны ўдзельнічалі ў розных абласных і рэспубліканскіх выставах і конкурсах, а цяпер захоўваюцца ў фондзе.

Выставка «Сузор’е майстроў Пастаўшчыны» открылась в конце марта в Глубокском Доме ремесел

Разам з вырабамі ў суседні райцэнтр адправіліся сама Таццяна Мікалаеўна, кіраўнік народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў «Майстры» Алена Крывенькая і метадыст Крысціна Брэская. На адкрыцці выставы яны расказалі прысутным пра пастаўскі Дом рамёстваў, яго даўняе цеснае сяброўства з глыбоцкім, новыя перспектывы сумеснай работы, пазнаёмілі з экспазіцыяй, якая будзе працаваць у суседзяў да сярэдзіны мая.

Восенню вырабы пастаўскіх майстроў змогуць убачыць жыхары Віцебска, дзе таксама запланавана правядзенне выставы.

Алена Шапавалава
Фота Глубокскай цэнтралізаваннай клубнай сістэмы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.