Вкусные, сытные, калорийные обеды готовят для аграриев в кафе «На набережной» в Новосёлках

Важное Общество

Смачныя, каларыйныя, сытныя абеды ў кафэ «На Набярэжнай» у Навасёлках.

Іх гатуюць для механізатараў, занятых цяпер на веснавых палявых работах, а таксама для будаўнікоў, жывёлаводаў рабатызаванага комплексу ў Коўзанах ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Рабочы дзень загадчыцы кафэ Валянціны Праліч, повараў Надзеі Бугаёвай і Сяргея Казекі пачынаецца рана: к 11 гадзінам павінен быць гатовы гарачы абед з трох страў больш чым на 70 чалавек. Па меры таго, як будуць разгортвацца работы на палях, колькасць порцый будзе павялічвацца.

Вкусные, сытные, калорийные обеды готовят для аграриев в кафе «На набережной» в Новосёлках

Меню ў кафэ «На Набярэжнай» складаюць на тыдзень, і яно разнастайнае. На першае тут гатуюць боршч, суп з капусты, гарохавы, фасолевы, а таксама расольнік. На другое — катлеты, плоў, каўбаскі, дранікі, гуляш, смажаніну.

— Мы ведаем, што работа ў механізатараў нялёгкая, таму стараемся іх карміць смачна, абеды ў нас заўсёды сытныя, каларыйныя, — гаварылі работнікі ўстановы. — У кафэ для нас створаны вельмі добрыя ўмовы: прасторная кухня, сучаснае абсталяванне.

Вкусные, сытные, калорийные обеды готовят для аграриев в кафе «На набережной» в Новосёлках

У вызначаны час повары раскладваюць гатовыя стравы па кантэйнерах, каб зручна было дастаўляць іх у поле. Першымі па абеды для работнікаў прыбываюць раздатчыцы Ала Лешчык, якая абслугоўвае механізатараў цешалаўскай зоны, і Марыя Цярлюк — лучайскай. Затым, загрузіўшыся, ад кафэ ад’язджае повар Сяргей Казека і накіроўваецца ў навасёлкаўскае аддзяленне. Па дарозе заязджае ў майстэрню, а адтуль — на палі, дзе ў гэтыя дні сеюць яравыя, падкормліваюць азімыя, пратручваюць рапс.

Вкусные, сытные, калорийные обеды готовят для аграриев в кафе «На набережной» в Новосёлках

У сераду Сяргея Казеку я сустрэла за Прамышлядамі. Там механізатар Часлаў Куст з навучэнцам каледжа Андрэем Жабінскім, які праходзіць у гаспадарцы практыку, дыскавалі глебу. Абед пахвалілі. Падсілкаваўшыся, завялі матор трактара — і зноў работа закіпела. А «сталовая на колах» накіравалася далей.

Сяргей закончыў пастаўскі каледж. Вопыт набываў у кафэ «Лагуна», «Церамок», рэстаране «Світанак». Адкрылася кафэ ў Навасёлках — перайшоў туды. Работай, калектывам і зарплатай задаволены.

Вкусные, сытные, калорийные обеды готовят для аграриев в кафе «На набережной» в Новосёлках

Валянціна Праліч і Надзея Бугаёва пасля абеду ўзяліся за нарыхтоўкі для прыгатавання страў на наступны дзень.

— З прадуктамі праблем не бывае, — расказвалі. — Мяса і бульба вырашчаны ва ўласнай гаспадарцы. Агародніну закупляем у Пастаўскім філіяле аблспажыўтаварыства.

Кафэ «На Набярэжнай» палюбілася не толькі навасёлкаўцам, але і шматлікім гараджанам, жыхарам іншых населеных пунктаў. Практычна кожныя выхадныя тут адзначаюць вяселлі, юбілеі, карпаратывы. Накрываюць і памінальныя сталы.

— Наша кафэ карыстаецца папулярнасцю і прыцягвае наведвальнікаў сваім утульным інтэр’ерам, разнастайным меню, — гаварыла Валянціна Праліч. — Ужо забраніравана яно на некалькі дат наперад, прычым нават на летнія месяцы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.