С наступлением весны в Поставском районе активизировались дорожные работы

Общество

З надыходам вясны ў раёне актывізаваліся дарожныя работы. У гэтыя дні прадстаўнікоў філіялаў ­«ДЭУ-33» і «Пастаўскае ДРБУ-132» можна суст­рэць на розных вуліцах райцэнтра, а таксама на замацаваных за імі дарогах рэспубліканскага і мясцовага значэння. У панядзелак дарожнікі абодвух філіялаў разам абнавілі асфальтавае пакрыццё на павароце з аб’язной дарогі на Браслаў у бок чыгуначнага вакзала.

— Працавалі сумесна, бо дарогу абслугоўвае наш філіял, а за з’езд адказнае ДЭУ-33, — расказваў майстар ДРБУ-132 Дзмітрый Смятанка. — У аўторак тэхніка нашага ўпраўлення пераехала на вуліцу Кастрычніцкую. Участак дарогі ад магазіна «Купалінка» да рынку Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства ўжо даўно патрабаваў рамонту. Тут мы паклалі больш за 160 тон асфальту.

С наступлением весны в Поставском районе активизировались дорожные работы

У сераду асфальтаўкладчык, на якім працуе Сяргей Сабіранаў, каткі Сяргея Галяка і Мікалая Смятанкі працавалі на вуліцы 17 Верасня, насупраць СШ №3. Там не толькі адрамантавалі ўчастак дарогі, але і зрабілі кішэні для заезду аўтобусаў. Вадзіцелі 10-тонных МАЗаў Генадзій Курто і Міхаіл Якушаў толькі паспявалі падвозіць з асфальтабетоннага завода з Боць­вінаў асфальт.

А нядаўна дарожнікі падсыпалі гравіем 2 кіламетры дарогі ад Курсевіч на Цешалава, дзе некалі ляжалі аэрадромныя пліты. З-за дрэннага стану яны выклікалі шмат нараканняў у вадзіцеляў. 10-сантыметровы насып ухіліў праблему.

С наступлением весны в Поставском районе активизировались дорожные работы

Па дарозе Полацк—Вільнюс, не даязджаючы да Пятровіч, спынілася ля дарожікаў ДЭУ-33, якія ачышчалі бар’ерную агароджу моста ад іржы, а потым фарбавалі яе.

С наступлением весны в Поставском районе активизировались дорожные работы

— Красавік у нас лічыцца месяцам падрыхтоўкі дарог да летняй эксплуатацыі, — расказваў галоўны інжынер ДЭУ-33 Мікалай Цэхановіч. — Найперш ачысцілі аўтобусныя прыпынкі ад пясчана-салянай сумесі, цяпер абнаўляем аўтапавільёны. Пачысцілі і памалявалі тры масты па дарозе на Мольдзевічы, яшчэ два — на Камаі, а таксама каля Пятровіч і Відзаў. Пачалі ямачны рамонт дарог з дапамогай мадпатчара. Гэты струменева-ін’екцыйны метад асфальтавання добра сябе зарэкамендаваў, таму і аддаём яму перавагу. У чацвер пачалі бягучы рамонт дарогі Р-45 (участак ад Калееўцаў да Ажарцаў). На працягу 3,6 кіламетра правядзём паверхневую апрацоўку з укладкай асфальтабетону. На мастах каля Кубарак і Агароднікаў з дапамогай фрэзы знімем стары асфальт і пакладзём новы.

Рамонт у першую чаргу праводзіцца там, дзе інтэнсіўны рух транспарту і дзе дарога найбольш пашкоджаная. Работы будуць працягвацца.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.