Поставчанка Ева Иванова достойно выступила в первенстве Беларуси по шахматам

Спорт и туризм

З 23 па 30 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі адбылося першынство Беларусі па шахматах сярод юнакоў і дзяўчат да 12, 14 і 16 гадоў.

За права стаць чэмпіёнам змагаліся 164 юныя спартсмены з Мінска, Віцебска, Брэста, Гродна, Гомеля, Баранавіч, Пастаў, Полацка, Кобрына, Рагачова, Глыбокага, Магілёва, Пінска, Светлагорска.

На самых прэстыжных спаборніцтвах краіны Віцебскую вобласць прадстаўляла чатырохразовая чэмпіёнка вобласці Ева Іванова (СШ №2 імя Н. М. Асяненкі). У стартавы пратакол турнірнай табліцы сярод дзяўчат да 14 гадоў былі ўнесены прозвішчы 21 юнай прадстаўніцы старажытнай гульні. Ажно 13 з іх мелі міжнародны заліковы рэйтынг, а гэта значыць прымалі ўдзел у спаборніцтвах за межамі Беларусі.

Поставчанка Ева Иванова достойно выступила в первенстве Беларуси по шахматам

Гулялі па швейцарскай сістэме ў 9 тураў, дзе на абдумванне хадоў кожнай саперніцы давалася гадзіна. На заключным этапе спаборніцтваў прымалі ўдзел усе наймацнейшыя шахматысткі краіны, сярод якіх было 6 кандыдатаў у майстры спорту Рэспублікі Беларусь і чэмпіёнка свету сярод дзяўчынак да 10 гадоў Ніка Венская (Мінск).

Усяго Ева Іванова правяла 9 партый, з іх перамогу святкавала ў пяці. У выніковай табліцы яна падзяліла 7—10-е месца і адстала ўсяго на адно ачко ад бронзавага прызёра. Такога поспеху на рэспубліканскіх турнірах пастаўчанка дабілася ўпершыню. Віншуем!

Юрый Катовіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.