О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович

Главное Общество

Марына Нагановіч — намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. У «Пастаўскім краі» неаднойчы змяшчаліся матэрыялы пра дзейнасць гэтай камісіі, тую вялікую работу, якая праводзіцца ў раёне па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей. Несумненна, такія публікацыі знойдуць месца на старонках газеты і ў будучым. Але на гэты раз мы пагутарылі з Марынай Паўлаўнай зусім пра іншае — асабістае.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Марына Паўлаўна, ведаю вас з таго часу, калі вы з’яўляліся старшынёй Курапольскага сельскага Савета. А дзе пачыналі працоўную біяграфію?

— У Мягунскай няпоўнай сярэдняй школе педагогам-арганізатарам і настаўніцай пачатковых класаў. Потым выкладала беларускую мову і літаратуру. Завочна закончыла Магілёўскі педуніверсітэт. У тыя, 90-я, гады ў нашай школе ў асобных класах было да 20 вучняў. Не ўсе мелі аднолькавыя здольнасці да вучобы, але дзеці былі светлыя, добрыя, гатовыя прыйсці на дапамогу. Пры школе быў вялікі агарод, на якім яны ахвотна працавалі. Таксама вырошчвалі трусоў, нарыхтоўвалі для іх сена. Дапамагалі калгасу: збіралі з палёў камяні, нарыхтоўвалі зялёную масу і яловыя лапкі, падбіралі за капалкай бульбу, выконвалі іншыя работы. Разам з бацькамі шчыравалі на падвор’ях, дзе ўтрымлівалася шмат жыўнасці.

Але год за годам вёскі пусцелі. У 2002-м маёй дачцэ трэба было ісці ў 1 клас, а ў ім мелася быць усяго два вучні. І мы вырашылі пераехаць у Паставы. Я стала працаваць метадыстам у раённым аддзеле адукацыі. Курыравала работу выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, а таксама выхаваўчую работу і работу з моладдзю. Адначасова набіралася вопыту ў такіх карыфеяў педагагічнай справы, як Зоя Рудая, Тамара Вежан, Леанід Трубач, Ніна Субач, Ганарата Грыбоўская, Тамара Захарэвіч, Мікалай Атрахімовіч, Іна Павініч, Алена Сцяпанава, Ефрасіння Гвозд, Галіна Аніськовіч, Рэгіна Ластоўская, Леакадзія Пушкар, Таццяна Шумуліанене і іншыя. Усе яны — творчыя, самаадданыя, лёгкія на пад’ём людзі. Нягледзячы на тое, што я ўдзельнічала ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, вазіла сваіх вучняў на алімпіяды, працавала ў журы абласных алімпіяд, мне было чаму павучыцца ў старэйшых калег.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Вы вельмі цёпла расказваеце пра школу, вучняў, педагогаў. Адчуваецца любоў да прафесіі, пра якую, напэўна, марылі з дзяцінства.

— Не, марыла зусім пра іншае — працу ў міліцыі. Школьніцай глядзела ўсе фільмы, дзе галоўнымі героямі былі міліцыянеры, выпісвала часопіс «Советская милиция». Магчыма, мара зарадзілася з прыкладаў родных людзей: у міліцыі служылі татаў і мамін браты. Мамін загінуў, ратуючы малую дзяўчынку, якая нечакана выбегла на праезную частку дарогі…

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Дык чаму ж Марына Лысёнак (наўмысна называю ваша дзявочае прозвішча) не стала міліцыянерам?

— Свой выбар змяніла дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры камайскай школы, якую заканчвала, Ірыне Чарнюк, а таксама маме, якая сама марыла стаць настаўніцай. Мова і літаратура мяне не вельмі цікавілі. Аддавала перавагу геаметрыі, фізіцы, алгебры. А Ірына Ільінічна змагла прывіць любоў да роднага слова, за што я бясконца ўдзячная ёй. Люблю творы Быкава, Караткевіча, Шамякіна, Барадуліна і іншых беларускіх аўтараў. І вось што яшчэ заўважыла: нават калі чытаю кнігу на рускай мове, усё роўна ўспрымаю яе па-беларуску. У нас дома ёсць вялікая бібліятэка. Калі пэўны час не патрымаю ў руках кнігу — сумую. Таму стараюся па вечарах хоць крыху пачытаць. Перавагу аддаю папяровым выданням.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— У 2009 годзе вы ўзначалілі Курапольскі сельскі Савет…

— І гэта стала школай жыцця. Тут трэба было праявіць сябе ў якасці кіраўніка. Працаваць даводзілася з рознымі катэгорыямі людзей. Было шмат добрага. Цікава праходзілі святы вёсак, сельскія сходы. Вельмі дапамагалі ў рабоце старэйшыны. У вёсках нямала працавітых, гаспадарлівых людзей. Але ёсць і ўтрыманцы, выпівохі, раўнадушныя да ўсяго, што адбываецца навокал. А як баліць душа за дзяцей, якія ў нядобранадзейных сем’ях не адчуваюць ні клопату, ні любові бацькоў! Якімі яны вырастуць?! Усе ж якасці чалавека, і добрыя, і дрэнныя, фарміруюцца ў сям’і.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— У якой сям’і выраслі вы?

— Маіх бацькоў ведаюць многія  на Пастаўшчыне. Яны працавалі ў розных гаспадарках раёна, сям’і не аднойчы даво­дзілася мяняць месца жыхарства: Алашкаўшчына, Полава, Мягуны, Варапаева. Тата працаваў брыгадзірам, аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам саўгаса. На жаль, ён цяжка захварэў і памёр ва ўзросце 44 гадоў. Мама заўсёды ішла плячо ў плячо з татам. Была брыгадзірам, аграномам, загадвала фермай. На пенсію пайшла з пасады галоўнага агранома раённай насеннай інспекцыі. Тата вельмі любіў коней (у Алашкаўшчыне была конеферма). Сам рабіў вупраж, упрыгожваў вазкі. Я яшчэ толькі ў 2 класе вучылася, а ўжо ездзіла верхам на кані. Бацькі заўсёды трымалі вялікую гаспадарку: трох кароў, пяць свіней, некалькі цялят. А самае галоўнае — яны любілі людзей і шмат рабілі для іх. Падчас татавага старшынёўства ў Мягунах пабудавалі магазін, клуб і бібліятэку, сталовую, ФАП, школу. Мне запомнілася і такое. У калгас прыехала на работу сям’я, а дом, прызначаны для яе, не паспелі дабудаваць. Дык тая сям’я пэўны час жыла разам з намі. Пасля яе ў нашым доме часова пасялілася маладая спецыяліст.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Што перанялі ад сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў?

— Працавітасць, настойлівасць, адказнасць, гаспадарлівасць, акуратнасць, павагу да людзей і сямейных каштоўнасцей. Куды б сям’я ні пераязджала, мама заўсёды садзіла шмат кветак. Тое самае зараз і ў мяне: у доме, агародчыку, рабочым кабінеце. Ёсць пладовыя дрэўцы, ягадныя кусты, агарод. У мяне вельмі напружаная работа, але нікуды не еду ў водпуск, бо для мяне няма большага шчасця, чым пабыць дома, з унукамі. Люблю наво­дзіць парадак у пакоях, праца­ваць у кветніках і агародзе, ра­біць нарыхтоўкі. Летам устаю а палове шостай і выдатна сябе адчуваю. А спаць кладуся за поўнач. Нярэдка здараецца нават уначы разам з міліцыяй выяз­джаць у нядобранадзейныя сем’і.

Мой брат Саша застаўся жыць у бацькоўскім доме ў Мягунах. Разам з жонкай займаюцца пчалярствам, маюць больш за 100 калод пчол. Цікавасць да іх пераняў ад дзядулі Мікалая. Акрамя таго, трымаюць свіней, курэй, гусей, індыкоў. Гаспадарлівы і мой муж, з якім мы разам ужо 30 гадоў. Віктар — ваенны пенсіянер, але працягвае працаваць вадзіцелем у лясгасе. У яго залатыя рукі: умее і рамонт у доме зрабіць, і дарожкі з пліткі або каменю выкласці, і лавачку змайстраваць, і машыну адрамантаваць. Ды што заўгодна зробіць! Таму ніколі не бывае без справы. А галоўнае — ён ва ўсім вельмі надзейны чалавек. Наш сын Павел закончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, служыў у арміі, а зараз — участковы інспектар міліцыі, дачка Дзіяна па адукацыі — юрыст, у яе з мужам уласны бізнес. Абое жывуць з сем’ямі ў Паставах. Маю дзвюх унучак і двух унукаў, якія прыносяць асабліва шмат радасці.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Хацелася б пачуць пра сямейныя традыцыі.

— У нашых бабуль і дзядуляў, бацькоў заўсёды ў пашане быў мужчына-гаспадар. Гэтак жа і ў нас з мужам, у нашых дзяцей. Заўсёдная павага — да бацькоў. Калі мы з Віктарам пажаніліся, першае, пра што дамовіліся: сям’я — гэта святое, ні я, ні ён не маем права сказаць ніводнага дрэннага слова пра бацькоў з абодвух бакоў. Свёкар і свякроў сталі для мяне татам і мамай. Яны — добрыя, працавітыя людзі, якіх вельмі паважаю. На жаль, мой родны тата памёр вельмі маладым, ужо два гады, як няма і свёкра. Засталіся толькі мамы. Мая жыве ў Паставах. Яна для мяне ўзор таго, якой павінна быць жанчына: любячай, мудрай, спагаднай, гаспадарлівай, гатовай кожнаму прыйсці на дапамогу. Мама — залаты чалавек. Часта наведваемся ў Муляры да Віцевай мамы, дапамагаем ёй. Хочам забраць да сябе, але, нягледзячы на свае 89 гадоў, яна пакуль не згаджаецца на пераезд. Такія гадавыя святы, як Вялікдзень, Раство, Новы год, адзначаем абавязкова ў сямейным коле, збіраючыся ўсе разам. Ва ўсіх нашых сем’ях існуе культура харчавання. Мы не купляем паўфабрыкаты або гатовыя стравы, а гатуем самі. Выкарыстоўваем пераважна экалагічна чыстыя прадукты, вырашчаныя на ўласных агародах і падвор’ях.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Ці здараліся ў вашым жыцці такія падзеі, пра якія хацелася б забыць?

— Былі. Трагічна загінуў дзядуля па бацькавай лініі, які быў поўны энергіі і сіл. Цалкам згарэў наш дом у Мягунах і ўсё ў ім. Рана памёр тата, цяжкія хваробы перанесла я сама.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Што вас прыцягвае ў людзях і што адштурхоўвае?

— Паважаю добрых, адкрытых, шчырых людзей, якія і зразумеюць цябе, і падставяць плячо, калі трэба. Не люблю карыслівых, абыякавых, гультаёў, утрыманцаў, двудушных, жорсткіх, тых, якія ў любы момант могуць цябе падставіць. Іх мала, але яны наносяць вялікую шкоду.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Хоць мы і дамаўляліся не гаварыць пра работу, але не магу абысці ўвагай той факт, што вы сёлета адзначаны Ганаровай граматай Савета Міністраў.

— Не ўспрымаю гэта як асабістую заслугу. Узнагароду заслужыла наша каманда: камісія па справах непаўналетніх, каардынацыйны савет, прадстаўнікі аховы здароўя, адукацыі, міліцыі, старшыні сельвыканкамаў, святары, кіраўнікі працоўных калектываў — усе, хто стаіць на варце абароны правоў і інтарэсаў дзяцей. Асабіста мне надае сіл тое, што да нашай справы з вялікім разуменнем ставяцца старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Чэпік і яго намеснік Станіслаў Уладзіміравіч Чымбург, таксама заўсёды адчуваю падтрымку кіраўнікоў розных арганізацый і ўстаноў.

О личном и не только — в разговоре с гостем редакции Мариной Наганович— Уявіце, што вы злавілі залатую рыбку. Што ў яе папрасілі б?

— Па вялікім рахунку — каб усе людзі былі здаровыя і шчаслівыя, ва ўсім свеце панаваў мір. А ў мясцовых маштабах — каб сем’і мацаваліся каханнем і згодай, дзеці ніколі не заставаліся без бацькоўскай любові і клопату.

 Гутарыла Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.