Хорошо живётся Расвите Гресько в лынтупском отделении круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста

Общество

На ўсім гатовым

У яе літоўскае імя і беларускае прозвішча. З невялікім акцэнтам размаўляе па-руску, праскокваюць і словы трасянкі.

З Расвітай Грэськай я паз­наёмілася ў лынтупскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грама­дзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Ёй 74 гады, і 4 з іх яна жыве тут. Калі я заглянула ў прасторны пакой на дваіх, Раса (так яе называюць скарочана) чытала кнігу. Прыгожа апранутая, акуратна прычасаная, з адкрытым позіркам.

Усё яе працоўнае жыццё прайшло ў Вільнюсе. Там і замуж выйшла, нарадзіла двух сыноў. Аднак сямейнае жыццё не склалася. «Пасля развода з мужам я з дзецьмі перасялілася ў інтэрнат і жыла там 11 гадоў, пакуль не атрымала кватэру ад арганізацыі, у якой працавала сакратаром-машыністкай, — расказвала. — Мае хлопцы выраслі, рана ажаніліся, а я засталася адна. Тады і рашылася на перамены — выйшла замуж за лынтупчаніна Мар’яна Грэську, якога ведала даўно».

Хорошо живётся Расвите Гресько в лынтупском отделении круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста

Яны пражылі разам 15 гадоў, і ўжо 10, як Мар’яна не стала. У сельскай мясцовасці адной жанчыне цяжка. Да таго ж кватэра патрабавала рамонту, а сродкаў на гэта не было. Яшчэ горш стала, калі Расвіта зламала нагу (яна жыла на другім паверсе). Абслугоўвала жанчыну сацыяльны работнік, дапамагалі суседзі. «А потым мяне сталі ўгаворваць пасяліцца ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання, — узгадвае Раса. — Згадзілася і вельмі задаволеная, што трапіла сюды, дзе чыста, утульна, сытна».

Падчас размовы з жанчынай я звярнула ўвагу на кубак з выявай прыгожага маладога чалавека і надпісам: «Не грусти. Я — рядом». На мой запытальны позірк Раса патлумачыла: «Гэта сувенір ад сына. Адзін жыве ў Англіі, другі — у Вільнюсе. Раней вельмі сумавала па іх, плакала, калі званілі. Зараз прывыкла. Мне тут добра. Разумею, што ў Літве такой магчымасці ў мяне не было б. Таму рада, што я ў Беларусі. Нават калі б кватэру адрамантавалі, не вярнулася б у яе. Тут жа — на ўсім гатовым. А які клапатлівы абслуговы персанал! Толькі дзякаваць трэба за ўсё добрае і людзям, і дзяржаве. І даражыць кожным днём, адведзеным нам на зямлі».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.