Более 4 тысяч куличей испекли к Пасхе кондитеры хлебокомбината

Важное Общество

Прыгожыя і смачныя

Вялікдзень без кулічоў і караваяў уявіць немагчыма. Многія гаспадыні выпякаюць іх самі. Але большасць набываюць у гандлёвых кропках. Перадвелікодныя дні вельмі гарачыя для кандытараў хлебакамбіната Пастаўскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.

Накіроўваюся ў кандытарскі цэх, каб адчуць водар свята. А ён разносіцца нават па тэрыторыі камбіната. Частка свежай выпечкі ўжо зафасавана і чакае адгрузкі. Кіпіць работа ў цэху. Адны кандытары цеста ўзважва­юць і фармуюць з яго караваі, другія — дастаюць кулічы з печы і паліваюць глазурай. Апроч сваёй дэкаратыўнай функцыі, традыцыйныя «шапачкі» з яе патрэбны, каб павялічыць тэрмін захоўвання куліча: яна не дае здобе чарсцвець. Другія майстры салодкай справы ўпрыгожваюць кулічы рознакаляровай пасыпкай.

Более 4 тысяч куличей испекли к Пасхе кондитеры хлебокомбината

Попыт на выпечку перад Вялікаднем вялікі: толькі на гэтым тыдні кулічоў выпеклі больш за 4 тысячы. Яны рэалізуюцца праз магазіны і аўтамагазіны таварыства, а таксама падчас выязнога вулічнага гандлю. Гатовая прадукцыя пастаўляецца ў рознічную сетку не толькі нашага раёна, але і Браслаўскага, Шаркаўшчынскага.

А які святочны стол без тартоў?! Іх у продажы таксама будзе ў дастатковай колькасці.

Анна Анішкевіч

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.