92-летняя жительница г.п. Воропаево Глафиры Наумчик вышивает очень красивые картины

Важное Общество

У тандэме з «Ксюшай»

Падчас нядаўняга адкрыцця аддзялення дзённага знахо­джання для грама­дзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у Варапаеве маю ўвагу прыцягнула выстава вельмі прыгожых вышываных карцін Глафіры Навумчык, якой 92 гады.

— Зразумела, што гэта ранейшыя карціны. Майстры­ха, напэўна, ужо даўно не бярэ іголкі ў рукі, — не прамінула заўважыць услых.

На што загадчыца аддзялення Вольга Счастная запярэчыла: «Што вы! Глафіра Фёдараўна і зараз шмат вышывае. З’ездзіце да яе — убачыце».

Праз некаторы час не прамінула заглянуць да вышывальшчыцы. На парозе дома сустрэла яе дачка Ірына. «Ай-я-яй, чаму ж вы не пазванілі напярэдадні? — збянтэжылася. — Так нечакана! Але хадзем у мамін пакой. Яна — за сваім любімым заняткам».

92-летняя жительница г.п. Воропаево Глафиры Наумчик вышивает очень красивые картины

Уся працоўная біяграфія Глафіры Навумчык звязана з калгасам «Слава», які пазней стаў насіць назву імя Асяненкі. «Марыла стаць настаўніцай і паступіла ў Пастаўскае педвучылішча, — успамінала жанчына далёкія гады. — Але правучылася ўсяго два месяцы: наша сям’я жыла бедна, а трэба было і кватэру ў горадзе здымаць, і адзенне-­абутак купляць, ды не было за што. Давялося вярнуцца дадому. У 1950 годзе ў нас арганізавалі калгас, і мяне ўзялі галоўным бухгалтарам. Вучылася завочна. У бухгалтэрыі працаваў і мой муж Антон».

92-летняя жительница г.п. Воропаево Глафиры Наумчик вышивает очень красивые картины

Аўдавеўшы, Глафіра Фё­дараўна пераехала з Шырак да дачкі ў Варапаева і ўжо 17 гадоў жыве разам з ёй. «Добра мне з Ірачкай, — дзялілася. — Яна так клапоціцца пра мяне! І я, пакуль магла, дапамагала ёй. А зараз ужо нават градку не магу прапалоць. Толькі тым і займаюся, што вышываю».

92-летняя жительница г.п. Воропаево Глафиры Наумчик вышивает очень красивые картины

Затое колькі прыгажосці ў кожным пакоі! На сценах — дзясяткі карцін: стройныя беластволыя бярозкі ля сіняй стужкі ракі, прывабны домік на пагорку, грацыёзны алень, жвавыя сінічкі на заснежанай рабіне, яркія кветкі… Ды хіба магчыма пералічыць усё?

— А якія работы для вас самыя любімыя? — пытаюся ў вышывальшчыцы.

— Любімыя ўсе, — адказвае. — Узоры бяру з часопіса «Ксюша». З нецярпеннем чакаю кожны новы нумар. Выбіраю ўзор, які найбольш спадабаўся. Бывае, і па два месяцы над адной карцінай сяджу. Але мне гэта ў ра­дасць. Канечне, вочы стамляюцца, без акуляраў не магу.

92-летняя жительница г.п. Воропаево Глафиры Наумчик вышивает очень красивые картины

Раней яна шмат вязала на прутках і кручком, ствараючы эксклюзіўныя кофты, сукенкі. Ірына таксама паказала мне накідкі на крэслы, пакрывала на ложак, настольнік. А хіба можна было не залюбавацца вышыўкай на ручніках?

92-летняя жительница г.п. Воропаево Глафиры Наумчик вышивает очень красивые картины

Заўважыўшы маё шчырае захапленне ўсімі яе работамі, майстрыха сказала: «Шмат сваіх вышывак я раздала. Яны «паехалі» ў Віцебск, Мінск, Рыгу і нават у Амерыку. І вам падару. Выбірайце якую». Як я не адмаўлялася прыняць такі дарагі падарунак (гэта ж столькі працы затрачана!) — дарэмна. Яна нават пакрыўдзілася: «Я ж так хачу, каб у вас засталася памяць!»

Зараз над маім пісьмовым сталом у акуратнай драўлянай рамцы ярка квітнеюць мальвы, а на маніторы камп’ютара прыцягвае погляд цэлая галерэя прыгажосці, створанай умелымі рукамі Глафіры Фёдараўны.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.