В Поставском районе начались весенне-полевые работы

Важное Сельское хозяйство

Падсяваюць травы, сілкуюць азімыя

Першымі абудзіліся палі са шматгадовымі травамі. Каб яны выраслі густымі, механізатары іх падсяваюць. На найбольшай плошчы гэта работа праведзена ў ААТ «Кураполле-агра»: з 1 300 гектараў падсеяна амаль 1 000. На 270 га травы падкормлены.

В Поставском районе начались весенне-полевые работы

Каб падтрымаць пасевы азімых пасля зімоўкі і сфарміра­ваць іх каранёвую сістэму, ва ўсіх гаспадарках (за выключэннем ААТ «Янавіца-агра») вядуць першую падкормку азімых зерневых азотнымі ўдабрэннямі. Усяго яны займаюць у раёне 14 580 гектараў, на 14% плошчы азімыя ўжо падсілкаваны. Найшпарчэй гэта робяць на сельгас­прадпрыемствах «Камайскі-­агра», «Дунілавічы-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Навасёлкі-Лучай»: за дзень падсяваюць па 100—200 гектараў. У Навасёлках на большай частцы плошчы падкармілі і азімы рапс. Ужо распачалі тут і ворыва глебы.

У ААТ «Хацілы-агра», «Дунілавічы-агра» актыўна вывозяць на палі арганіку.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.