По итогам работы за прошлый год филиалу «Поставское ДРСУ-132» присуждено 1-е место в области

Общество

Бясспрэчны лідар у вобласці

Па выніках работы за мінулы год філіялу «Пастаўскае ДРБУ-132» сярод 22-х дарожных упраўленняў вобласці прысуджана 1-е месца.

На гэтым тыдні філіял наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў. Ён сустрэўся з работнікамі філіяла і падзякаваў ім за плённую працу.

— За мінулы год выручка на вашым прадпрыемстве склала амаль 9 мільёнаў рублёў, — гаварыў Уладзімір Сямёнавіч. — Для параўнання: у іншых ДРБУ вобласці — у сярэднім 4-5 мільёнаў. Выручка на аднаго работніка — 112 тысяч рублёў (па вобласці — 81 тысяча). Дасяг­нуць такіх выдатных вынікаў вы змаглі сваёй стараннай працай, беражлівымі адносінамі да тэхнікі і дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Станіслава Альфрэдавіча Рагіні. Ваш філіял пастаянна ў ліку найлепшых у вобласці, сёлета — бясспрэчны лідар. Утрымаць планку будзе складана. Але я веру ў вас!

По итогам работы за прошлый год филиалу «Поставское ДРСУ-132» присуждено 1-е место в области

Граматы і падзякі «Віцебскаблдарбуда» з рук Уладзіміра Мацвеева атрымалі вадзіцель пагрузчыка Іосіф Вырвіч, машыніст змяшальніка асфальтабетону Руслан Казакевіч, вадзіцелі Станіслаў Кухальскі, Яўгеній Мазурэвіч, Аляксей Бабюк, варшчык бітуму Дзмітрый Навумчык, вытворца работ Віктар Нікіпяровіч, інжынер па ахове працы Вольга Курыловіч. Начальнік філіяла Станіслаў Рагіня заахвочаны граматай «Віцебск­аблдарбуда» на абласной калегіі.

Пра вялікі ўклад работнікаў ДРБУ-132 у добраўпарадкаванне горада, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў Пастаўшчыны, шэфскую дапамогу сельгаспрадпрыемствам раёна на палявых работах гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. Ён уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта вадзіцелю-ветэрану Чаславу Рагіню і Падзяку старшыні райвыканкама маладому вадзіцелю Міхаілу Якушаву.

Вынікі работы за мінулы год падрабязна прааналізаваў Станіслаў Рагіня. Ён спыніўся як на дасягнутым, так і на рэзервах росту прадпрыемства, расказаў пра планы на сёлета.

— Наш калектыў — гэта сплаў вопыту і маладосці, — гаварыў Станіслаў Альфрэдавіч. — Большасць з вас — прафесіяналы, высокакваліфікаваныя спецыялісты, валодаеце некалькімі сумежнымі прафесіямі. Умовы, у якіх даво­дзіцца працаваць, няпростыя: не хапае фінансавых сродкаў на абнаўленне тэхнікі, іншых механізмаў. Таму заклікаю быць максімальна беражлівымі. Ганаруся маладымі работнікамі, якія за кароткі тэрмін зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку. Разам мы зможам выканаць пастаўленыя перад намі задачы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.