Неординарная женщина Наталья Малявко работает поваром в столовой погранкомендатуры «Поставы»

Общество

Другой такой няма

У якой іпастасі ні выступала б Наталля Маляўка — маці, жонкі, работніка, калегі, суседкі, сяброўкі, творцы, — яна заўжды на вышыні. А працуе гэта неардынарная жанчына поварам у сталовай пагранкамендатуры «Паставы» і штодня клапоціцца пра тое, каб меню ваеннаслужачых, якія ахоўваюць рубяжы нашай краіны, было смачным і разнастайным.

Кожная страва Наталлі Анатольеўны — твор мастацтва, варты захаплення. Пра гэта сведчаць і запісы ў спецыяльнай кнізе, якая вя­дзецца ў сталовай. Пасля кожнага прыёму ежы афіцэры вышэйшага саставу выстаўляюць у ёй адзнаку, і яна ў повара заўжды выдатная!

Неординарная женщина Наталья Малявко работает поваром в столовой погранкомендатуры «Поставы»

А гатуе з такой лёгкасцю, што, здаецца, ніякіх намаганняў не прыкладвае. Аднак вядома, што работа гэта далёка не простая. Яна патрабуе спрыту, поварскага таленту, які падкажа, не толькі як смачна прыгатаваць страву, але і як яе эфектна падаць.

Дарэчы, гэта не адзіны талент жанчыны. Яна — аматар рыбнай лоўлі, ды яшчэ які! У гэтым нашы агульныя калегі ўпэўніліся неаднойчы: Наталля любіць нас пачаставаць вельмі смачнымі і арыгінальна аформленымі стравамі з уласнага ўлову.

Наталля Маляўка — надзвычай творчы чалавек: малюе, прыгожа піша, захапляецца дызайнам. А які цуд — яе статуэткі са скульптурнага пластыліну, да якога дадае дрэва, камяні і іншыя прыродныя матэрыялы! Адна з першых яе работ у гэтай тэхніцы — бюст героя-пагранічніка Сямёна Селіверставіча Пустэльнікава, імя якога носіць пагранзастава ў Лынтупах. Гэта работа ўдзельнічала ў творчым конкурсе, прымеркаваным да 25-годдзя нашай пагрангрупы, і заняла ў ім 1-е месца. Зараз бюст упрыгожвае залу афіцэрскага сходу ў Смаргоні.

Неординарная женщина Наталья Малявко работает поваром в столовой погранкомендатуры «Поставы»

Неординарная женщина Наталья Малявко работает поваром в столовой погранкомендатуры «Поставы»

Неординарная женщина Наталья Малявко работает поваром в столовой погранкомендатуры «Поставы»

Неординарная женщина Наталья Малявко работает поваром в столовой погранкомендатуры «Поставы»

Нядаўна творчая скарбонка майстра папоўнілася скульптурамі людзей розных прафесій: пагранічніка, ратаўніка, повара, урача, вадзіцеля і інш. Гатовыя фігуркі пакрывае пазалотай і з задавальненнем дорыць іх сваім родным і знаёмым. Увесь працэс стварэння арыгінальнай кампазіцыі займае не больш за два дні.

Шматлікія сябры і калегі паважаюць Наталлю Анатольеўну, а сям’я ва ўсім падтрымлівае. Яе муж узначальвае пажарны пост у Лынтупах, а дарослая дачка са сваёй сям’ёй жыве ў Астраўцы. Штодня сваю гаспадыню радасна сустракае з працы любімы гадаванец — сабачка Ярык.

Жыццё жанчыну не песціла. Але насуперак усім цяжкасцям яна застаецца вельмі адкрытай, пазітыўнай, шчырай, гатовай прыйсці на дапамогу іншым — другой такой няма!

Іна Лукіна, ваеннаслужачая пагранкамендатуры «Паставы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.