На базе ОАО «Знамя Победы-агро» прошел семинар по охране труда на сельхозработах

Сельское хозяйство

Палявыя работы – без няшчасных выпадкаў

Яшчэ крыху — і аграрыі распачнуць масавыя веснавыя палявыя работы. У гэты перыяд немалаважным з’яўляецца выкананне правілаў па ахове працы і стварэнне бяспечных умоў для работнікаў, занятых на сельгасработах. Гэтай тэме і быў прысвечаны семінар, які прайшоў на базе ААТ «Сцяг Перамогі-агра».

На яго былі запрошаны галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы сельгаспрадпрыемстваў, ільно- і малочнага заводаў, дзяржаўнага каледжа. У семінары прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч і галоўны спецыяліст гэтага аддзела Дзяніс Таяновіч, намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Уладзімір Пляшак. Спачатку ўдзельнікі семінара пабывалі ў мехмайстэрні гаспадаркі, дзе прадстаўнікі райвыканкама праверылі, ці ўхілены недахопы, на якія было ўказана раней.

Старшы дзяржінспектар ДАІ Аляксандр Статута падвёў вынікі праверак транспарту сельгаспрадпрыемстваў напярэдадні веснавых работ, звярнуў увагу на строгае выкананне правілаў дарожнага руху, праходжанне перадрэйсавых медаглядаў удзельнікамі дарожнага руху і палявых работ.

На базе ОАО «Знамя Победы-агро» прошел семинар по охране труда на сельхозработах

Мерапрыемства прадоўжылася ў актавай зале Юнькаўскага сельскага Савета. Урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціна Гінько гаварыла пра патрабаванні да абуладкавання сталовых сельгаспрадпрыемстваў і арганізацыі гарачага харчавання для хлебаробаў, акцэнтавала ўвагу на неабходнасці бездакорнага выканання правілаў пры рабоце з пестыцыдамі, мінеральнымі ўдабрэннямі і правядзення мед­аглядаў, забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы.

Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Ластоўскі напомніў пра бяспечную эксплуатацыю сельскагаспадарчай тэхнікі, забяспечанасць вогнетушыцелямі і выкананне патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, навучанне пажарна-тэхнічнаму мінімуму.

Пра гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да работ у полі расказаў галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Касцень.

Папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры падрыхтоўцы і правядзенні веснавой кампаніі — тэма выступлення Уладзіміра Плешака. Дзяніс Таяновіч гаварыў пра месячнік бяспекі, які распараджэннем райвыканкама аб’яўлены ў раёне з 27 сакавіка, работу маніторынгавых груп у гэты перыяд.

Падводзячы вынікі семінара, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч і Наталля Седзюкевіч падкрэслілі, што няма нічога даражэйшага за жыццё і здароўе. Таму калектыўна трэба прыняць усе магчымыя меры, каб кожны работнік, задзейнічаны на веснавых палявых работах і не толькі, вярнуўся дадому жывым і здаровым.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.