Умелые руки Анны Шпыневой и Алины Матвеевой создают красоту из подручных материалов

Общество

Умелыя рукі ствараюць прыгажосць

Ганна Шпынёва і Аліна Мацвеева — сацыяльныя работнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Лынтупы). Курыруюць дзей­насць гуртка «Умелыя рукі» і пяці клубаў: «Залатая хваля», «Кнігалюб», «У гармоніі», «Песні маладосці нашай», «Пераем­насць духоўных традыцый». Кожны з клубаў заслугоўвае ўвагі. Але найбольш мяне ўразіў вышэйназваны гурток, таму што вынікі яго працы — паўсюль.

Большасць насельнікаў аддзялення — жанчыны. У свой час дома яны шылі, вязалі, вышывалі, займаліся іншым рукадзеллем. Дык чаму б не прадаўжаць гэта на новым месцы жыхарства?

Умелые руки Анны Шпыневой и Алины Матвеевой создают красоту из подручных материалов

Чаго толькі ні вырабляюць сацработнікі разам з пастаяльцамі аддзялення! З-пад іх рук выхо­дзяць прыгожыя вазы, карзіны, накідкі, кветкі, сурвэткі, падушачкі. Колькі рукавіц, шалікаў, дыванкоў звязалі! Ахвотна зай­маюцца ў гуртку Альфрэда Ждановіч, Святлана Юсіфава, Расвіта Грэська, Вера Акялан, Алена Лашчотка, Рэгіна Тарасевіч, Ніна Каравацкая і іншыя.

— Для рукадзелля патрэбна шмат матэрыялаў. Мы, супрацоўнікі аддзялення, прыносім з дому рэчы, якія ўжо сталі непатрэбнымі, і яны ідуць на «перапрацоўку», — расказвала загадчыца аддзялення Надзея Гатоўская. — Шмат дапамагае беларускі дабрачынны фонд «Калі ласка». Ад яго атрымліваем ніткі для вязання і вышывання, каляровыя алоўкі, паперу, вязаныя рэчы, якія можна распусціць, іншыя матэрыялы. Усё выкарыстоўваем з карысцю. У аддзяленні аформлена вітрына з вырабамі пастаяльцаў. Яна ўражвае разнастайнасцю і прыгажосцю. Выкарыстоўваецца вырабленае сваімі рукамі і для афармлення інтэр’ера многіх памяшканняў. Увогуле ўвесь калектыў аддзялення праяўляе шмат творчасці і прыкладвае нямала намаганняў да таго, каб яно выглядала прыгожа і было па-хатняму ўтульным. Гэта ў лынтупчан выдатна атрымліваецца.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.