Сколько браков и рождений зарегистрировано на Поставщине в прошлом году?

Общество

Сямейнае шчасце ў лічбах

Самымі важнымі падзеямі ў жыцці кожнага чалавека з’яўляюцца ўступленне ў шлюб і нараджэнне дзяцей. Прапануем чытачам «ПК» азнаёміцца з інфармацыяй аддзела ЗАГС райвыканкама пра зарэгістраваныя на Пастаўшчыне ў 2022 годзе шлюбы і нараджэнні.

Усяго за мінулы год у нашым раёне зарэгістравана 149 шлюбаў, з іх аддзелам ЗАГС — 115, сельскімі выканкамамі — 34. Сямейныя саюзы заключалі ў асноўным грама­дзяне Рэспублікі Беларусь. 4 шлюбы зарэгістраваны з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, 1 — Украіны. Сярэдні ўзрост мужчын, якія вырашылі афіцыйна стварыць сям’ю, склаў 32 гады, жанчын — 30 гадоў. Пры гэтым самай юнай нявесце на момант рэгістрацыі было 17 гадоў, самаму маладому жаніху — 18. Максімальны ўзрост нявесты пры ўступленні ў шлюб аказаўся 57 гадоў, жаніха — 65.

Сколько браков и рождений зарегистрировано на Поставщине в прошлом году?

Летась на Пастаўшчыне на свет з’явіліся 184 дзіцяці: 93 хлопчыкі і 91 дзяўчынка. На жаль, у параўнанні з папярэднім годам колькасць нованароджаных зменшылася на 60 малых. Але радуе, што яны нараджаюцца пераважна ў поўных сем’ях. Так, 154 дзіцяці зарэгістраваны ў бацькоў, якія знаходзяцца ў шлюбе, і толькі 30 — у маці-адзі­ночак. Як сведчаць даныя, у апошнія гады маладыя людзі не спяшаюцца заводзіць дзяцей і становяцца ­бацькамі часцей за ўсё ў 25—35 гадоў. Менавіта ў такім узросце шчасце мацярынства адчулі 98 пастаўчанак, бацькоўства — 90 пастаўчан. Сярэдні ж узрост маці склаў 29 гадоў, бацькі — 31. Адна з жыхарак раёна стала мамай у 15 гадоў, 10 жанчын — пасля 40. Самаму маладому тату споўніўся 21 год, самаму пажылому — 52 гады.

Што да самых папулярных імёнаў, якія давалі сваім дзеткам бацькі, то рэйтынг жаночых узначалілі Сафія (так назвалі 6 дзяўчынак), Аліса, Ксенія (па 5), Аляксандра, Ганна, Васіліса, Паліна і Ульяна (па 4). Сярод мужчынскіх лідзіруюць Мацвей, Цімафей (іх носяць па 8 хлопчыкаў), Марк (7), Арцём, Данііл (па 5), Аляксандр, Ілья і Міхаіл (па 4). Некаторыя малыя атрымалі рэдкія імёны, такія як Аўрэлія, Амілія, Ася, Марыка, Даміра, Герман, Дзям’ян, Маісей, Савелій, Эльдар. Двайнымі імёнамі летась дзяцей не называлі.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.