Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине

Безопасность

Ёсць чым пахваліцца, маем і праблемы

На першым сёлета пасяджэнні райвыканкама ў ліку іншых пытанняў разглядаўся стан законнасці і правапарадку на Пастаўшчыне ў 2022 годзе. Дакладваў пракурор раёна Аляксандр Козіч. Ён падрабязна прааналізаваў сітуацыю са злачыннасцю, гібеллю насельніцтва ад знешніх прычын, захаваннем працоўнай дысцыпліны і выкананнем патрабаванняў заканадаўства, прывёў шмат лічбаў. Думаем, гэта інфармацыя будзе цікавай для чытачоў «ПК», таму запрасілі Аляксандра Аляксандравіча да размовы.

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине— Раскажыце, калі ласка, пра крымінагенную абстаноўку ў раёне.

— Летась па лініі ўсіх службаў зарэгістравана 231 злачынства, што на 55 менш, чым у 2021 годзе. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 69,2%, у той час як сярэдні па вобласці — 81,1%, па рэспубліцы — 95,2%. Колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў знізілася больш чым удвая — з 24 да 11, зарэгістраваных па лініі крымінальнага вышуку — на 6,3% (са 159 да 149). Падазроныя ўстаноўлены ў 64,4% выпадкаў. Можна смела сказаць, што наш раён — адзін з самых бяспечных у плане крыміналу ў Беларусі.

Але пры гэтым ёсць і некалькі негатыўных момантаў, на якіх не магу не завастрыць сваю ўвагу. Адзін з іх — павелічэнне злачынстваў, здзейсненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. Іх колькасць летась вырасла з 54 да 60. Другі — рост кра­дзяжоў з 96 да 102 выпадкаў.

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине— Што, на вашу думку, стала прычынай росту?

— Па крадзяжах асноўная — незанятасць асоб, схільных да іх здзяйснення, грамадска карыснай працай. Хачу заўважыць, што прыблізна трэцяя частка крадзяжоў здзяйсняецца з домаўладанняў, размешчаных у сельскай мясцовасці, у якіх пастаянна ніхто не пражывае. Часта іх гаспадары заяўляюць пра злачынства праз паўгода і больш пасля яго здзяйснення.

Што да так званай п’янай злачыннасці, то некаторыя грамадзяне доўгі час знаходзяцца на прафілактычным уліку, рэгулярна прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення. І пры гэтым дзейсныя меры прафілактычнага характару да іх не прымяняюцца, нягледзячы на наяўнасць падстаў, несвоечасова вырашаецца пытанне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый. У пытаннях барацьбы з п’янствам адсутнічае наступальная пазіцыя з боку некаторых саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, недастаткова актыўна выкарыстоўваюцца такія механізмы, як абмежаванне ў дзеяздольнасці асоб, якія злоўжыва­юць спіртным і ставяць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча. За мінулы год у суд накіраваны ўсяго 2 матэрыялы аб абмежаванні ў дзеяздольнасці, тады як у 2021 годзе — 5.

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине— Ёсць у нашым раёне праблема і з вытворчым траўматызмам.

— Так. Летась на Пастаўшчыне зарэгістравана 19 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У выніку іх адзін чалавек загінуў і 5 атрымалі цяжкія траўмы. Такія няшчасныя выпадкі адбыліся ў ААТ «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», Пастаўскім лясгасе і двойчы — на Пастаўскім ільнозаводзе. Непакоіць тое, што камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры райвыканкаме, а таксама мабільная група не аказваюць істотнага ўплыву на стан траўматызму і выкананне наймальнікамі і работнікамі заканадаўства ва ўказанай сферы. Фармалізм у рабоце, адсутнасць належнага кантролю за іх дзейнасцю негатыўна адбіваюцца на пытаннях аховы працы.

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине— Але не толькі на вытворчасці гінуць людзі…

— Безумоўна, значны працэнт гібелі насельніцтва ад знешніх прычын прыпадае на пажары. Іх летась адбылося 44. Агонь забраў жыцці 7 чалавек. У асноўным пажары ўзнікаюць з-за парушэння правіл эксплуатацыі, устройства і мантажу пячнога ацяплення, а таксама электрасетак і электраабсталявання, што сведчыць пра распаўсю­джанасць такіх парушэнняў у домаўладаннях грама­дзян. У некаторых выпадках гібелі можна было б пазбегнуць пры ўмове належнага ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі. Але найчасцей самі пацярпелыя безадказна адносяцца да асабістай бяспекі. Як паказвае практыка, у нашым грамадстве нізкая культура ў галіне ведаў і выканання гэтых мер.

Асаблівую актуальнасць у зімні перыяд набылі пытанні бяспечных паводзін грамадзян на лёдзе. У рэспубліцы і вобласці нямала прыкладаў з трагічным фіналам. На шчасце, іх няма ў нашым раёне. Але пра гэта нельга забываць.

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине— А што можаце сказаць пра забеспячэнне захаванасці ўласнасці, карупцыю, выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян?

— Мы штогод фіксуем факты безгаспадарчасці і безадказных адносін да захаванасці ўласнасці. Найбольш іх ускрываецца пры правядзенні праверак на сельскагаспадарчых аб’ектах арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна. Толькі за перыяд мінулагодняй уборачнай кампаніі супрацоўнікі РАУС выявілі больш за 20 фактаў крадзяжу паліва работнікамі сельгасарганізацый. Умовамі, якія садзейнічалі гэтаму, з’яўляюцца нізкі ўзровень працоўнай дысцыпліны, а таксама адсутнасць кантролю з боку кіраўніцтва і спецыялістаў арганізацый АПК за расходаваннем паліва.

Ужо ў бягучым годзе ў ноч на 8 студзеня з фермы «Сакалова» ААТ «Сцяг Перамогі-агра» шляхам свабоднага доступу была ўкрадзена адна галава маладняку буйной рагатай жывёлы коштам не менш за 2 000 рублёў. Зла­дзеі ўстаноўлены, жывёла вернута гаспадарцы, а кантроль за ходам расследавання крымінальнай справы ажыццяўляе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Карупцыйныя злачынствы на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе не зарэгістраваны. Аднак судом разгледжаны крымінальныя справы ў адносінах да трох службовых асоб за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і здзяйсненне крадзяжоў маёмасці з іх выкарыстаннем. Усяго пракуратурай раёна праведзена 5 праверак выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, унесена 5 прадстаўленняў, вынесена 1 прадпісанне, апратэставаны 2 незаконныя прававыя акты, 14 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і 1 — да адміністрацыйнай.

Выяўляем мы і парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян. Гэта неразгляд усіх пытанняў, выкладзеных у звароце, непаўната праведзеных праверак па ім, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць абгрунтаванасць разгляду звароту, парушэнне парадку накіравання адказу на яго, нерастлумачэнне парадку абскарджання і інш. Яны ўстаноўлены ў РАУС, райвыканкаме і ва УП ЖКГ.

Прокурор района Александр Козич рассказал о состоянии законности и правопорядка на Поставщине— Як выправіць названыя вышэй негатыўныя моманты?

— Указанні і канкрэтныя рэкамендацыі па ўхіленні недахопаў дадзены ўсім адказным асобам. Што каму трэба зрабіць, гаварыць не буду — гэта зойме шмат часу. Адзначу толькі тое, што сумеснымі намаганнямі мы ў стане дабіцца станоўчых вынікаў і прадоўжыць работу па ўмацаванні законнасці і правапарадку ў раёне.

Гутарыла Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.