Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса

Местная власть

Найбліжэй да людзей

Мясцовае самакіраванне з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў беларускай дзяржаўнасці. Дэпутаты мясцовых Саветаў, працуючы ў цесным кантакце з органамі выканаўчай улады, аказваюць уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, а галоўнае — вырашаюць канкрэтныя праблемы грамадзян. Дзейнасцю дэпутацкага корпуса нашага раёна карэспандэнт «Пастаўскага краю» пацікавілася ў старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Пётр Леанідавіч, рыхтуючыся да гутаркі з вамі, я ўзгадала не такі і далёкі час, калі ў грамадстве актыўна абмяркоўвалася ідэя магчымага ліквідавання сельскіх Саветаў. Праўда, яна не атрымала падтрымкі, і зараз роля Саветаў толькі ўзмацняецца.

— Ініцыяваць такую ідэю маглі толькі адарваныя ад жыцця ў глыбінцы людзі. Сельскі Савет быў і застаецца найпершым памочнікам для мясцовых жыхароў. Скажам, трэба адзінокаму пажылому чалавеку прывезці дроў або брыкету — звяртаецца ў сельскі Савет, спатрэбіўся рамонт калодзежа або неабходна спілаваць аварыйнае дрэва — ідзе туды ж. А да каго звяртацца, каб адрамантаваць дарогу або паве­сіць на слупе ў вёсцы ліхтар? Большасць дэпутатаў — гэта кіраўнікі, спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў, якія маюць пастаянную сувязь з людзьмі. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка дакладна абазначыў прыярытэты іх дзейнасці: дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, прыняць зацікаўлены ўдзел у яго няпростых жыццёвых абставінах, выручыць, падтрымаць.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Пачнём з дзейнасці райсавета…

— У яго склад уваходзіць 29 дэпутатаў. Дзейнічаюць рабочыя органы: прэзідыум у колькасці 9 чалавек і 4 пастаянныя камісіі: па пытаннях мясцовага кіравання і рэгламенту; бюджэту і эканамічнага развіцця; аграпрамысловага комплексу і экалогіі; сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі.

З пачатку работы дэпутатаў 28-га склікання праведзена 46 сесій райсавета, у тым ліку 9 у мінулым годзе. Разгледжана 248 пытанняў (летась — 55). Абмеркаваны ход рэалізацыі 10 рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўных праграм на 2021—2025 гады, зацверджаны горадабудаўнічыя праекты «Генеральны план аг. Навасёлкі з дэталёвым планам квартала жылой забудовы ў раёне вул. Школьнай» і «Генеральны план аг. Камаі з дэталёвым планам квартала змешанай забудовы», разгледжана выкананне патрабаванняў Дырэктывы №7 аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі і многія іншыя пытанні.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Работа са зваротамі грамадзян — адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці дзяржаўных органаў…

— Асабістыя і выязныя прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі — гэтыя метады даступнасці ўлады для насельніцтва бесперапынна працуюць у раёне. На працягу мінулага года я правёў каля 170 сустрэч на рабочых месцах і па месцы жыхарства, 8 выязных прыёмаў, 24 асабістыя па месцы работы, 6 прамых тэлефонных ліній. Дэпутаты райсавета праводзяць прыёмы грамадзян 1-2 разы на месяц (графік размешчаны на сайце райвыканкама). Летась імі праведзена 334 прыёмы выбаршчыкаў, каля 60 сустрэч з насельніцтвам, зроблена 58 справаздач перад выбаршчыкамі. Асабліва шмат людзей звяртаецца да дэпутатаў сельскіх Саветаў. Як правіла, людзі знаходзяць падтрымку ў дэпутатаў, старэйшын, сельвыканкаме, іх пытанні вырашаюцца станоўча. Таму колькасць зваротаў жыхароў сельсаветаў у вышэйшыя інстанцыі з кожным годам скарачаецца. Калі ў 2018 годзе было 28 зваротаў да старшыні райсавета, то летась — толькі 13. У сельскія Саветы паступіў 131 зварот, з іх 127 вырашаны станоўча, па адным адмоўлена, 3 знаходзяцца на кантролі.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Пётр Леанідавіч, хацелася б пачуць ад вас пра ролю старэйшын у мясцовым самакіраванні.

— Іх у нашым раёне 144. Усе — з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, добрымі арганізатарскімі здольнасцямі і з’яўляюцца незаменнымі памочнікамі сельвыканкамаў. Удзельнічаюць у рабоце сесій сельскіх Саветаў, сходах вяскоўцаў, узнімаюць праблемы, уносяць канкрэтныя прапановы. Галоўнае — добра ведаюць людзей, іх патрэбы, стараюцца дапамагчы ў вырашэнні розных пытанняў.

Найбольш актыўна праяўляюць сябе Людміла Счасная (Хрыстова), Сяргей Галубоўскі (Кашыцы), Яніна Шарынская (Парыж), Соф’я Будзько (Дашкі), Ганна Дубовік (Цівунцы), Галіна Лешчык (Стары Двор), Кацярына Кузьміч (Гута), Вольга Літоўчанка (Ласіца), Ганна Турчыновіч (Даравое), Таццяна Дзюшко (Ляхаўшчына), Пётр Вайцяшонак (Дуброва), Ганна Каралёнак (Лучай), Ала Аўсюк (Вярэнькі), Жанна Раманоўская (Свіраны). Гэта далёка не поўны пералік, бо стараюцца ўсе.

Хачу шчыра падзякаваць за старанную работу, добрасумленныя адносіны да грамадскіх абавязкаў усім, хто шчыруе на карысць раёна. Гэта старшыні сельскіх Саветаў, дэпутаты райсавета і сельскіх Саветаў, старэйшыны, іншыя нераўнадушныя людзі. Каштоўна і тое, што ва ўсіх справах мы знаходзім падтрымку раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Разам лягчэй пераадольваць цяжкасці, вырашаць праблемы, дабівацца поспехаў.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Пастаянны клопат сельскіх Саветаў — добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

— Штогод на пасяджэннях прэзідыума райсавета, райвыканкама і сельвыканкамаў зацвярджаюцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні. У адпаведнасці з імі і праводзіцца работа. У яе арганізацыі вялікая роля належыць старшыням сельскіх Саветаў, дэпутатам, старэйшынам. Яны стараюцца ўтрымліваць вёскі ў належным санітарным стане, арганізуюць суботнікі, прымушаюць безадказных гаспадароў наводзіць парадак ля дамоў.

На вялікі жаль, вёскі пусцеюць, многія дамы гадамі стаяць без гаспадароў, трухнеюць, а двары зарастаюць травой. Таму ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта №116 вядзецца пастаянная работа па выяўленні і зносе такіх дамоў. Толькі ў мінулым годзе ў раёне было ўключана ў рэестр 49 такіх дамоў, знесена 36 і 15 — за кошт уласнікаў, асвоена 38 861,60 рублёў бюджэтных сродкаў, прададзена 13 дамоў на суму 7 900 рублёў.

Асобны клопат — могілкі. Іх у раёне 198, рашэннем райвыканкама амаль усе перададзены на баланс УП ЖКГ. На кожных вясной і восенню праводзяцца суботнікі па добраўпарадкаванні. Як правіла, іх арганізуюць старшыні сельскіх Саветаў і старэйшыны, прымаюць удзел дэпутаты, жыхары населеных пунктаў.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Пётр Леанідавіч, у нашай размове немагчыма абысці галоўную тэму — выбары, якія павінны адбыцца ў пачатку наступнага года.

— Прычым па новых правілах. У нядаўна прынятым Законе «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» уведзены адзіны дзень галасавання. Да гэтага ў краіне былі асобныя выбары ў мясцовыя Саветы, парламенцкія, прэзідэнцкія. Як адзначыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Карпенка: «Мы пастаянна былі ў стане выбарчага працэсу. Цяпер у нас будзе больш магчымасцей для стабільнага развіцця, рэалізацыі вызначаных сацыяльна-эканамічных планаў і праграм, якія прымаюцца на 5 гадоў».

Адзіны дзень галасавання для выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў паспрыяе скарачэнню арганізацыйных і фінансавых выдаткаў, створыць дадатковыя зручнасці для выбаршчыкаў і ўмовы для больш якаснай работы выбарчых камісій усіх узроўняў.

На днях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні праект Закона «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Прапанавана адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па аналогіі з выбарамі ў мясцовыя Саветы з мэтай забеспячэння аднолькавых падыходаў да працэдурных пытанняў пры арганізацыі выбараў у адзіны дзень галасавання. Таксама змяняецца колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для вылучэння кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета. Іх спатрэбіцца 1% ад выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі дадзенай выбарчай акругі, але не менш за 10 подпісаў.

Председатель райсовета депутатов Петр Курто рассказал о работе депутатского корпуса— Да 15 сакавіка бягучага года ў краіне павінны прыняць і Закон аб Усебеларускім народным сходзе…

— Усебеларускі народны сход — найвышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Беларусі. Ён будзе фарміравацца з трох саставаў: дэлегаты па паса­дзе, ад мясцовых Саветаў, ад грамадзянскай супольнасці. Гэта прадстаўнікі найбольш масавых аб’яднанняў — нераўнадушныя грамадзяне, якія маюць свой пункт гле­джання на развіццё дзяржавы. Яны і будуць вызначаць шлях, па якім рухацца краіне.

 Гутарыла Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.