Отвечает участковый инспектор милиции. Как найти управу на тирана?

Общество

Бытавое насілле ў наш час — з’ява распаўсюджаная. Але далёка не ўсе ахвяры дамашніх тыранаў ведаюць, дзе і якую дапамогу яны могуць атрымаць. Пра гэта расказвае старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрый Смірноў:

— У 2022 годзе на Пас­таў­шчыне зарэгістраваны 239 фактаў дамашняга насілля. Практычна ўсе яны здзейснены асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Па кожным праводзілася праверка і складаліся акты ацэнкі рызыкі дамашняга насілля, пасля чаго ажыццяўляліся тыя ці іншыя працэсуальныя дзеянні.

Отвечает участковый инспектор милиции. Как найти управу на тирана?

Згодна з законам, у залежнасці ад узроўню рызыкі да правапарушальніка можа быць прыменена ахоўнае прадпісанне. Ім можна ўстанавіць патрабаванне часова пакі­нуць агульнае з пацярпелым жылое памяшканне на тэрмін ад 3 да 15 сутак. Таксама па прапанове супрацоўніка міліцыі ахвяра дамашняй тыраніі запаўняе інфармаванае пагадненне, якое ў далейшым накіроўваецца ў ТЦСАН для аказання ёй рознага роду дапамогі. У выпадку прыцягнення правапарушальніка да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне дамашняга насілля ён ставіцца на прафілактычны ўлік у органах унутраных спраў і наведваецца міліцыянерамі па месцы жыхарства. Зараз на ўліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС знахо­дзяцца 28 чалавек.

Калі вы сталі ахвярай дамашняга насілля або валодаеце інфармацыяй пра факты насілля ў сям’і, звяртайцеся ў аператыўна-дзяжурную службу райаддзела па тэлефонах 4-10-02 або 102 (працуе кругласутачна). Таксама ў Паставах функцыянуе крызісны пакой для такіх асоб. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра яго работу можна ў РАУС па тэлефонах 4-10-02 або 4-25-06 (панядзелак—пятніца з 9.00 да 18.00).

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.