Дзеткі – любімыя кветкі
Чаму дзетак так часта параўноўваюць з кветкамі? Напэўна, таму, што імі гэтак жа бясконца хочацца любавацца і захапляцца, як і далікатнымі, пяшчотнымі стварэннямі прыроды. Вясёлыя і прыгожыя, з хатнім гадаванцам ці любімай цацкай, у коле сяброў альбо за любімым заняткам — падстаў для замілавання не пералічыць…
Шаноўныя таты і мамы, падзяліцеся сваёй радасцю і з чытачамі «Пастаўскага краю»: няхай кожны ведае, што ваш сынок ці дачушка — сапраўдная кветачка. Для гэтага лавіце найцікавейшыя моманты жыцця вашых дзетак у кадр і дасылайце фотаздымкі з паметкай «Дзеткі — любімыя кветкі» на электронную пошту рэдакцыі або ў «Вайберы» на нумар +375(29)718-34-54. Не забудзьце пазначыць імя, прозвішча і ўзрост дзіцяці. Здымкі з цікавым сюжэтам будуць апублікаваны на старонках газеты, а таксама размешчаны на сайце выдання.
Фота Марыі Місюс