Витебской области — 85 лет. Чего удалось достичь, чем гордятся поставчане, какие мероприятия запланированы?

Общество

Нам прымнажаць багацце Віцебшчыны

15 студзеня 1938 года быў прыняты Закон аб утварэнні Віцебскай вобласці. Сёлета адзначаем яе 85-годдзе. Чаго ўдалося дасягнуць за гэты час, чым ганарацца пастаўчане, якія мерапрыемствы пройдуць з нагоды юбілею? Пра гэта і іншае карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася ў сваіх рэспандэнтаў.

Витебской области — 85 лет. Чего удалось достичь, чем гордятся поставчане, какие мероприятия запланированы?

Станіслаў Чымбург, намеснік старшыні райвыканкама

Витебской области — 85 лет. Чего удалось достичь, чем гордятся поставчане, какие мероприятия запланированы?— Сучасная Віцебшчына — гэта высокаразвіты прамыслова-­аграрны рэгіён. І стаў ён такім дзякуючы стваральнай працы тысяч нашых землякоў. Захаванне памяці пра іх дасягненні і летапіс будняў сучаснікаў будуць у эпіцэнтры юбілейных мерапрыемстваў.

Цяпер прамысловыя прадпрыемствы вобласці экспартуюць больш за 1,5 тысячы найменняў прадукцыі ў 77 краін свету, у тым ліку ў Туніс, Эфіопію, Дамініканскую Рэспубліку, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўскую Аравію. Гэта гаворыць пра запатрабаванасць тавараў паўночнага рэгіёну. Попытам карыстаюцца вырабы з дрэва, льну, прадукты харчавання. Для паставак прадукцыі на кітайскі рынак нядаўна атэставаны верхнядзвінскі масласырзавод, полацкі малочны камбінат, віцебскі мясакамбінат і іншыя. А таксама наш малочны завод.

Віцебшчына лічыцца рэгіёнам рызыкоўнага земляробства. Тым не менш рэкордны ўраджай зерневых гэтага года — больш за 1 мільён тон — гаворыць пра тое, што пры захаванні дакладных тэхналогій сяўбы, свое­часовым унясенні ў дастатковай колькасці ўдабрэнняў можна дабіцца годнага выніку.

У вобласці, згодна з Указам №70 Прэзідэнта краіны, працуюць 6 аграпрамысловых аб’яднанняў, адно з іх у нашым раёне. Яны фарміруюць палову вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Віцебшчыны.

Маштабная мадэрнізацыя ў мінулым годзе закранула сферу аховы здароўя вобласці. Новыя кабінеты МРТ адкрыты ў Полацку і Оршы. Камп’ютарныя тамографы, якія ёсць у міжраённых цэнтрах, у разы павышаюць даступнасць высокатэхналагічнай дыягностыкі для насельніцтва аддаленых раёнаў. У Пастаўскую цэнтральную раённую бальніцу ў мінулым годзе паступіла больш за 30 адзінак тэхнікі і абсталявання. Гэта электракардыёграф, дэфібрылятар, УГД- і ШВЛ-апараты, стаматалагічныя ўстаноўкі і іншае. У 2023—2025 гадах павінны рэканструяваць стацыянар №1 ЦРБ.

Безумоўна, асноўнае багацце рэгіёна — людзі. Цэнтральнай падзеяй юбілейнага года стане ўшанаванне лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Разам з перадавікамі героямі ўрачыстасці стануць ветэраны, якія заклалі аснову сучаснага развіцця вобласці. Усе запланаваныя мерапрыемствы разлічаны на тое, каб кожны чалавек мог адкрыць для сябе новыя старонкі Віцебшчыны.

Юрый Шымчык, дэпутат раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў, дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай»

Витебской области — 85 лет. Чего удалось достичь, чем гордятся поставчане, какие мероприятия запланированы?— Я — ураджэнец Гродзеншчы­ны. Каля 30 гадоў жыву на Пастаўшчыне. Палюбіў не толькі яе, але і ўвесь паўночны рэгіён, яго людзей. Як дэпутат імкнуся ўнікаць ва ўсе пытанні, што выносяцца на абмеркаванне сесій, і перш чым прагаласаваць за тое ці іншае рашэнне, узважваю яго карысць. Што да зваротаў выбаршчыкаў, стараюся дапамагчы кожнаму.

Каб людзі мелі добрую зарплату, годныя ўмовы для працы і жыцця, патрэбны набыткі, якія прыносілі б прыбытак сельгаспрадпрыемству. Мінулы год хоць быў няпростым, але ўсё ж плённым для нашага калектыву. Валавы намалот зерневых і зернебабовых склаў 15 тысяч тон, што на 5 тысяч тон больш, чым у папярэднім годзе. Добра ўрадзіў рапс: азімага намалацілі на круг па 31,7 цэнтнера. Парадавала кукуруза: акрамя зялёнай масы, што заклалі насілас, намалацілі яшчэ практычна 1 000 тон на насенне.

Нядрэнныя паказчыкі і ў жывёлагадоўчай галіне. Гаспадарка па надоях пастаянна ў лідарах на Пастаўшчыне. У гэтыя дні сярэднясутачны надой малака на рабатызаванай ферме «Коўзаны» перавышае 26 кілаграмаў.

Па магчымасці абнаўляем аб’екты сацыяльнай сферы, пабудавалі першы ў сельскай мясцовасці вобласці дом з электраацяпленнем, у планах узвядзенне другога. Праектуецца ферма з сучаснай даільнай залай у Пагарцах.

Лічу, што кожны чалавек абавязаны прыносіць карысць той мясцовасці, дзе ён жыве, тады і край наш будзе развівацца, прыгажэць.

Святлана Грыбава, настаўніца гімназіі:

Витебской области — 85 лет. Чего удалось достичь, чем гордятся поставчане, какие мероприятия запланированы?— Толькі што вярнулася з Віцебска, куды суправаджала на абласны этап прадметных алімпіяд навучэнцаў школ раёна. У чарговы раз была магчымасць акунуцца ва ўспаміны пра студэнцкае жыццё. Матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава я закончыла 37 гадоў таму. Час вучобы — цудоўны час. У альма-матар бываю то на курсах, то на семінарах. Кожныя 5 гадоў арганізуем сустрэчу аднагрупнікаў. Віцебск люблю. Ён, вядома, значна змяніўся, стаў больш сучасным. Але тут захавалася шмат гістарычных, культурных аб’ектаў. У захапленні ад помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў, сярод якіх гарадская ратуша, Успенскі сабор у стылі віленскага барока. А які від адкрываецца з чатырохкутнай сучаснай вежы — Духаўскага кругліка Ніжняга замка! Сэрца горада — плошча Перамогі з мемарыяльным комплексам у гонар савецкіх воінаў і партызан, побач — парк ваеннай тэхнікі.

Віцебск — гэта не толькі буйны адміністрацыйны і прамысловы цэнтр Беларусі, але і яе культурная сталіца. Кожны год тут праходзіць міжнародны фестываль «Славянскі базар». Стараюся бываць на яго канцэртах.

У горадзе на Дзвіне нарадзіўся вядомы мастак Марк Шагал. Маляўнічы куточак на беразе Заходняй Дзвіны натхніў на стварэнне мноства карцін Ілью Рэпіна. Віцебская зямля дала такіх вядомых пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў. Нам ёсць чым ганарыцца, а таксама прадаўжаць традыцыі, закладзеныя нашымі папярэднікамі, і стваральнай працай прымнажаць багацце Віцебшчыны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.