Ён робіць нас больш шчаслівымі
У кожнага з нас ёсць работа, дзеці, штодзённыя абавязкі і клопаты. Мы пастаянна некуды спяшаемся, за кагосьці хвалюемся. Хочаце адпачыць ад гэтай мітусні, часова забыць пра ўсе справы? Тады прапаную акунуцца ва ўтульную атмасферу цяпла і дабрыні, прыемнай музыкі, захапляльных танцаў і запрашаю прыняць удзел у сямейным балі.
Ён пройдзе ў сярэдзіне мая. Мы з мужам і яшчэ некалькі сямейных пар з райцэнтра ўжо пераканаліся, што такія імпрэзы вельмі патрэбныя. Таму і дзелімся шчасцем, якое напаўняе нас падчас рэпетыцый і самога балю. Не перастаём дзякаваць Богу за тое, што далучыў нас да гэтага мерапрыемства. Баль — гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. Найперш гэта магчымасць пабыць разам і адчуць асалоду ад таго, што мае такую прыгожую назву — сужэнства.
Рэпетыцыі праходзяць кожныя аўторак і чацвер у РДК па вул. Станкевіча з 20.00. На перыяд Вялікага посту зробім перапынак. З намі займаецца вопытны харэограф, і яна кожнага навучыць танцаваць. Чакаем вас, сямейныя пары любога ўзросту! Тэл. для сувязі 8(029)216-86-72.
Святлана Іванова, суарганізатар балю