Не только удержать позиции, но и прибавить — такая задача стоит перед животноводами Поставщины

Сельское хозяйство

Усе мы яшчэ жывём уражаннямі ад навагодніх і калядных свят. У гараджан, ды і большасці сельскіх працаўнікоў, была магчымасць павесяліцца, даўжэй паспаць, больш адпачыць. А вось многім жывёлаводам Новы год давялося сустракаць на рабочых месцах.

На рабатызаваных фермах у Коўзанах ААТ «Навасёлкі-Лучай» і Волахах ААТ «Хацілы-­агра» аператары машыннага даення працуюць па зменах. І некаторым выпала навагодняя ноч. Але кожны з іх добра разумеў, што каровы павінны быць падоеныя, а малако адпраўлена на малочны завод, каб затым трапіць на прылаўкі магазінаў. Жывёлаводы ні на што не наракаюць, а сумленна выконваюць свае абавязкі.

Не только удержать позиции, но и прибавить — такая задача стоит перед животноводами Поставщины

Найбольш малака ў першыя дні новага года адпраўляе на перапрацоўку ААТ «Хацілы-­агра» — 43,5 тоны, што на 4,6 тоны больш, чым было ў адпаведны перыяд мінулага года. На ферме «Волахі» за дзень ад каровы цяпер атрымліваюць 25 кілаграмаў малака, у Коўзанах ААТ «Навасёлкі-Лучай» — 27 кг.

Стараюцца і аператары звычайных ферм. Найвышэйшыя сярэднясутачныя надоі на фермах «Навасёлкі» (16,87 кг), «Дземяшы» (14 кг) ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Целякі» (14 кг) ААТ «Хацілы-агра». Са значнай прыбаўкай па надоях працу­юць аператары ферм «Дзеткава» ААТ «Кураполле-­агра», «Манькавічы» ААТ «Сцяг Перамогі-агра», «Ляхаўшчына» сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра». Плюсуюць і іншыя фермы гэтай гаспадаркі.

На іх варта было б раўняцца аператарам ферм «Падлявонавічы», «Мягуны» ААТ «Камайскі-агра», дзе надоі ў параўнанні з мінулагоднімі зменшыліся больш чым на 3 кілаграмы, «Андроны» ААТ «Кураполле-агра» (мінус 2,2 кг).

Малако прыносіць гаспадаркам найбольшы прыбытак, што дазваляе своечасова выплач­ваць заработную плату, развіваць вытворчасць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.