14 января состоялся 94-й Витебский шахматный лично-командный темпо-турнир

Спорт и туризм

І зноў у прызёрах

14 студзеня адбыўся 94-ы Віцебскі шахматны асабіста-камандны тэмпа-турнір. Ён быў прысвечаны памяці выдатнага земляка, Героя Савецкага Саюза Льва Даватара. Леў Міхайлавіч быў адным з апошніх легендарных камандзіраў у гісторыі кавалерыі, праславіўся ў хо­дзе Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры абароне Масквы.

У стартавы пратакол спаборніцтваў былі занесены прозвішчы 38 шахматыстаў з Віцебска, Ушацкага, Пастаўскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Гарадоцкага і Бешанковіцкага раёнаў. Гульні праходзілі па традыцыйным рэгламенце ў 9 тураў па швейцарскай сістэме. Быў абмежаваны кантроль часу: па 5 хвілін кожнаму саперніку і па 3 секунды за кожны зроблены ход.

Сярод знакамітых шахматыстаў была міжнародны гросмайстар Рахіль Эйдэльсон. Праўда, аднаасобным пераможцам спаборніцтваў  славутай шахматыстцы вось ужо другі турнір запар не дазволіў стаць кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлічэнка (ён з’яўляецца самым таленавітым вучнем Р. Эйдэль­сон). У актыве пераможцы 7,5 ачка з 9 магчымых. На паўачка менш у Алега Пятрова і Дзяніса Ката (абодва — з Віцебска).

14 января состоялся 94-й Витебский шахматный лично-командный темпо-турнир

23 шахматысты абаранялі гонар сельскіх раёнаў. Другі год запар у гэтай намінацыі святкаваў перамогу першаразраднік Пётр Ціханенка з Бешанковіч, які запісаў у свой актыў 6 ачкоў. Па 5 ачкоў набралі вучань 10 класа СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Віталій Дзямідаў і найвопытнейшы ветэран шахмат Авенір Чырванец, таму прыйшлося падлічваць дадатковыя паказчыкі. Лепшымі яны аказаліся ў маладога шахматыста. А. Чырванец замкнуў тройку прызёраў. Дзявяты радок у Аляксандра Мурзо (завод «Проміс»).

Што да камандных спаборніцтваў, то было заяўлена 11 калектываў. Як і прагназавалася, асноўная барацьба тут разгарнулася паміж віцебскімі камандамі «Ветэраны» і «Школьнікі». На фінішы яны набралі аднолькавую колькасць ачкоў — па 19. Згодна з палажэннем, прыйшлося падлічваць дадатковыя паказчыкі ў асабістым заліку. Падлік вывеў на 1-е месца «Школьнікаў».

14 балаў у каманды нашага раёна, якая на паўачка абагнала моцную каманду Бешанковіцкага раёна. Такім чынам у пастаўчан трэці вынік сярод усіх калектываў і 1-е каманднае месца сярод сельскіх раёнаў. Віншуем!

Юрый Катовіч
Фота даслаў Міхаіл Ляшчынскі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.