Вырос ли в связи с холодной погодой спрос на дрова в лесничествах лесхоза и хватает ли их?

Общество

Ёсць попыт на дровы…

Зіма сёлета сапраўдная: са снегам і маразамі. З аднаго боку, гэта радасць: дзеці, ды і дарослыя, з задавальненнем катаюцца на лыжах і санках, дыхаюць свежым марозным паветрам, наталяюцца прыгожай белізной, з другога — нямала і праблем: ачыстка вуліц ад снегу, большы расход паліва на кацельнях прадпрыемстваў, арганізацый, ва ўласных дамах. Ці вырас у сувязі з халодным надвор’ем попыт на дровы ў лясніцтвах лясгаса і ці хапае іх усім жадаючым? — пацікавілася ў начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі лясгаса Вольгі Шалугінай.

— Ажыятажу няма, а попыт ёсць, — расказвала Вольга Фёдараўна. — Дбайныя гаспадары звычайна да зімы рыхтуюцца загадзя. Многія набываюць дровы ў Пастаўскім філіяле абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблпаліва» па льготнай цане. Мы таксама прымаем усе неабходныя меры, каб дроў хапіла кожнаму жадаючаму і набыць іх можна было хутка. Яны ў нас пастаянна ў наяўнасці.

Вырос ли в связи с холодной погодой спрос на дрова в лесничествах лесхоза и хватает ли их?

Лясгас пастаўляе дровы Пас­таўскаму філіялу «Віцебс­к­­абл­паліва» (15 тыс. м3 з пачатку года), ЖКГ нашага раёна (25 тыс. м³) і Шаркаўшчынскага (1 тыс. м3), ПМЦ, малочнаму заводу, сельгаспрадпрыемствам «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра» і іншым арганізацыям. Усяго за 11 месяцаў рэалізавана каля 65 тыс. кубаметраў дроў. Сёння на складах лясгаса ляжыць 4,5 тыс. м3 дрывяной драўніны. Лясніцтвы аператыўна пастаўляюць яе па заяўках насельніцтва. Звычайна паміж лясгасам і заказчыкам заключаецца дагавор, у якім дакладна прапісана, што заяўка будзе выканана на працягу месяца пасля папярэдняй аплаты згодна з прэйскурантам цэн, які дзейнічае на момант адгрузкі. Сёлета па рыначнай цане рэалізавана насельніцтву 12 тысяч кубоў дроў. Набываюць іх у асноўным тыя, у каго ў доме газавае або электраацяпленне, але ёсць камін, лазня. Калі чалавек прэтэндуе на льготныя дровы, то абавязаны прад’явіць паліўную кніжку, якая пацвярджае, што ў яго ёсць на іх права.

Можна нарыхтоўваць дровы і самастойна. Для гэтага трэба звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва, напісаць заяву, аплаціць вызначаны аб’ём. Грама­дзяніну выдадуць ордар на водпуск драўніны на пні. Работнік лясной аховы пакажа ўчастак для саманарыхтоўкі. Нарыхтаваную драўніну трэба скласці штабялямі для абмеру работнікам лясніцтва. Пасля гэтага дровы можна вывозіць. Праўда, апошнім часам саманарыхтоўка попытам амаль не карыстаецца. Насельніцтва старэе і не мае сіл на нялёгкую працу ў лесе. Часцей бывае, што дзеці плацяць грошы за гатовыя дровы для бацькоў, а не дапамагаюць іх нарыхтоўваць.

Лясніцтвы драўніну нарыхтоўваюць падчас правядзення высечак галоўнага і прамежкавага карыстання, санітарных і іншых лесакультурных работ. Дровы рэалізуюць бярвёнамі даўжынёй 2 і 4 метры. Іх можна забраць сваім транспартам з лесасекі ці з прамежкавага склада (на выездзе з лесу, дзе драўніна ўжо адсартавана, складзена і гатова для адгрузкі). Цана драўніны змешаных парод даўжынёй 2 метры з дастаўкай да заказчыка, калі адлегласць не перавышае 30 кіламетраў у адзін бок, складае 50 рублёў за 1 м3. Калі пакупнік забірае сваім транспартам з лесасекі, то 1 кубаметр 2-метровых дроў будзе каштаваць каля 12 рублёў.

…і дзелавую драўніну

Вольга Шалугіна расказала, што карыстаецца попытам і дзелавая драўніна. За 11 месяцаў насельніцтву яе рэалізавана 230 кубоў, 174 з іх — па льготнай цане. Згодна з Указам №294 Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 22 жніўня бягучага года, з 25 верасня дзелавая драўніна на будаўніцтва новага дома або рамонт старога рэалізуецца па новых правілах. Яе могуць набыць тыя грамадзяне, якім рашэннем райвыканкама выдзелены зямельны ўчастак пад будаўніцтва дома, або тыя, хто яго купіў. Да заявы яны прыкладаюць адпаведныя дакументы, а таксама праектна-каштарысную або каштарысную дакументацыю. На будаўніцтва выдзяляецца драўніна сорту В. Яе кошт у залежнасці ад дыяметра вагаецца ад 54,60 да 101,40 рубля за 1 метр кубічны (калі забіраць з прамежкавага лесапрамысловага склада, размешчанага за межамі лесасекі, каля лесавознай дарогі) і 64,20—114,60 (з ніжняга лесапрамысловага склада, размешчанага каля дарогі агульнага карыстання).

Драўніна сорту С ідзе на капі­тальны рамонт і каштуе 43,68—81,12 руб. за 1 метр кубічны (з прамежкага склада), 53,28 —94,32 (з ніжняга склада). Каб яе набыць, трэба прад’явіць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і тэхнічны пашпарт на яе. На рэканструкцыю або капітальны рамонт — пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці і праектна-каштарысную або каштарысную дакументацыю. На бягучы рамонт па льготнай цане выдзяляецца да 10 метраў кубічных на год.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.