Святочны антураж ужо стварылі ў рэстаране «Світанак», бары «Лагуна», кафэ «Церамок» і іншых установах грамадскага харчавання ў райцэнтры.
Начальнік аддзела грамадскага харчавання Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства Крысціна Красоўская адзначыла:
— Мы пастараемся прыцягнуць наведвальнікаў як прыгожым афармленнем залаў, так і смачнымі стравамі, вытанчанай сервіроўкай сталоў, добрай музыкай, цікавымі праграмамі. Кожны, хто прыйдзе да нас, несумненна, апынецца ў святочнай атмасферы.
Дык не спазніцеся ж вызначыцца з кампаніяй і месцам сустрэчы Новага года!
Фаіна Касаткіна