Работа инженера по охране труда Андрея Дулинца отмечена Благодарностью райобъединения профсоюзов

Общество

Затраты вартыя жыцця

Пастаўскі малочны завод — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна. Каб пазбегнуць на вытворчасці надзвычайных здарэнняў і выпадкаў траўматызму, тут на высокі ўзровень пастаўлена работа па ахове працы, на якую не шкадуюць фінансаў. А адказна ставяцца да яе ўсе — ад дырэктара да радавога работніка.

За арганізацыю работы па ахове працы на заводзе адказвае інжынер па ахове працы Андрэй Дулінец. Яго галоўны прынцып — максімальна выключыць усе фактары, якія могуць прывесці да вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. Інжынер цесна супрацоўнічае са старшынёй прафкама Наталляй Грынько, грамадскімі інспектарамі. Старанная работа Андрэя Дулінца адзначана Падзякай раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Работа инженера по охране труда Андрея Дулинца отмечена Благодарностью райобъединения профсоюзов
Андрэй Дулінец атрымлівае Падзяку раённага аб’яднання прафсаюзаў з рук яго старшыні Іны Далецкай

— Для нас вельмі важна, каб усё абсталяванне на заводзе было спраўным і работнікі знаходзіліся ў бяспечных умовах, — расказваў Андрэй Францішкавіч. — Тады і прадпрыемства будзе працаваць стабільна, прыносіць прыбытак. Тыя, хто заняты на работах са шкоднымі ўмовамі працы, павышанай небяспекай, праходзяць сістэматычны кантроль стану здароўя. Для правядзення перадзменнага агляду ёсць 5 прыбораў «Алкатэст-203». Яны своечасова правяраюцца ў акрэдытаванай лабараторыі і пастаянна знаходзяцца ў спраўным стане. Перадзменны агляд праходзяць машыністы хала­дзільных установак, персанал газавай кацельні, вадзіцелі пагрузчыкаў, апаратчыкі ачысткі сцёкавых вод, грузчыкі. Праводзяць яго ўпаўнаважаныя наймальнікам работнікі — майстры, кіраўнікі ўчасткаў, а ў выхадныя дні — дзяжурныя спецыялісты, перадрэйсавы прыборны кантроль вадзіцеляў і механізатараў — вартаўнікі прадпрыемства.

Вялікая ўвага на заводзе ўдзяляецца транспартным сродкам. Яны своечасова праходзяць дзяржаўны тэхагляд. Няспраўныя да ўдзелу ў дарожным руху не дапускаюцца. Начальнік транспартнага ўчастка Дзмітрый Яфіменка сёлета павысіў кваліфікацыю — прайшоў навучанне на прафесійную кампетэнт­насць асоб, адказных за арганізацыю і выкананне міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх перавозак грузаў, і па правілах дарожнага руху, бяспекі і аховы працы (у сувязі са зменамі ў Правілах дарожнага руху, якія набылі моц 27 кастрычніка). Механік транспартнага ўчастка Віктар Кірылаў прайшоў навучанне па праграме «Спецыяліст па бяспецы дарожнага руху».

Тут своечасова праводзіцца атэстацыя рабочых месцаў па ўмовах працы. 131 з іх, дзе занята 215 чалавек, у тым ліку 27 жанчын, лічыцца са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы. Гэта катэгорыя работнікаў атрымлівае даплаты, а таксама дадатковы водпуск. У перыяды паміж атэстацыямі ажыццяўляецца вытворчы кантроль, падчас якога замяраецца тэмпература ў памяшканнях, узровень асвятлення, шуму, вібрацыі і іншае.

На прадпрыемстве выключаны допуск чалавека да работы на няспраўным абсталяванні або без правядзення яго выпрабавання. Сёлета акрэдытаванымі лабараторыямі выпрабавана прытокава-выцяжная вентыляцыя ў вытворчых цэхах, зроблены прамыўка і дэзынфекцыя вентыляцыйных каналаў, тэхнічнае абслугоўванне крана-бэлькі ў сырцэху, абследаванне і агляд стэлажнай сістэмы ў камеры адгрузкі сыру.

На заводзе працуюць тры грамадскія інспектары: Іосіф Юр­кайць, Сяргей Літовец і Сяргей Русалоўскі. Усе трое звяртаюць увагу на кожную дробязь у плане аховы працы, падказваюць інжынеру, што трэба палепшыць або выпра­віць. Спецыялісты і работнікі павышаюць сваю кваліфікацыю па ахове працы. Сёлета вучобу прайшлі 6 работнікаў рабочых спецыяльнасцей і 6 спецыялістаў. На мерапрыемствы па ахове працы з пачатку года зрасходавана амаль 313 000 рублёў, у тым ліку на забеспячэнне работнікаў спецадзеннем, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай аховы — 40 000 рублёў, на кампенсацыю за работу ў шкодных умовах — 37 700. Затраты таго вартыя, бо яны накіраваны на захаванне здароўя і жыцця людзей.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.