Дорогие поставчане и жители района!
Рождество Христово — это один из важнейших праздников в жизни верующего человека. Он делает нас чище и добрее, наполняет душу любовью и гармонией. Рождество принято отмечать в кругу самых родных и близких. Так пусть они всегда окружают вас своей заботой и вниманием. Искренне желаем, чтобы не только в этот день, но и постоянно в ваших домах царила светлая и тёплая атмосфера, в семьях — взаимопонимание и благополучие. Пусть в сердце каждого из вас живёт вера только в самое лучшее! Крепкого вам здоровья, радости, успехов! С праздником!
Сергей Чепик, председатель районного исполнительного комитета
Пётр Курто, председатель районного Совета депутатов
Дорогие земляки!
Рождество приходит в каждый дом, принося с собой свет веры, радости и надежды. Пусть эти праздничные дни будут началом прекрасного года, станут временем примирения, прощения и осознания своей принадлежности к великой религиозной и культурной традиции. Желаю всем доброго здоровья, благополучия, радости. Пусть светлый праздник наполняет вас чистыми помыслами и воодушевляет на праведные поступки, дарит тепло и хорошее настроение!
Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
***
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Ужо зусім хутка ў нашых святынях урачыста загучаць арганы, гучна разальюцца калядныя спевы і кожны з нас у глыбіні свайго сэрца будзе разам з анёламі ўсхваляць Маленькага Езуса словамі: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!»
Супакой людзям добрай волі. Што азначаюць гэтыя словы? Найперш яны адносяцца да тых, хто, нягледзячы на перашкоды, слабасці, кожны дзень, кожную хвіліну хоча быць добрым. Не заўтра ці паслязаўтра, а цяпер! Таямніца дабра ў тым, што чалавек, які бачыць дабро іншага, сам становіцца такім. Дабро распаўсюджваецца само па сабе. Каб рухацца ад чалавека да чалавека, ад сэрца да сэрца, яму не патрэбны запаведзі, загады. Дастаткова нашага жадання.
Таму словы анёлаў над бэтлеемскай стаенкай такія важныя і такія прыгожыя. Нам усім патрэбны супакой. Але ён не прыйдзе ў наша сэрца з гэтага свету. Яго мы выбіраем, молячыся каля стаенкі, за калядным сталом, а таксама калі молімся ў адзіноце перад сном. Будзем усхваляць Бога на вышынях і прасіць, каб Ён зрабіў нас людзьмі добрай волі.
Дарагія браты і сёстры! Жадаю ўсім вам благаслаўлення Божага Дзіцятка, здароўя, дабра і дабрабыту. Няхай будзе супакой у вашых дамах, у нашай краіне і ва ўсім свеце, а Маленькі Езус паглыбляе нашу любоў, умацоўвае веру і ажыўляе нашыя сэрцы сваім дабром!
Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага