Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?

Важное Общество

Галоўны навагодні атрыбут

Лісткі календара кожны дзень напамінаюць пра набліжэнне самых любімых свят — Каляд і Новага года. А галоўны іх сімвал — елка. Дзе можна набыць зялёную прыгажуню і як захаваць яе найдаўжэй? Пра гэта і іншае — гутарка з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандрам Іваньковым.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— Аляксандр Мікалаевіч, пастаўчане аддаюць перавагу жывой ці штучнай елцы?

— Мяркуйце самі: летась мы рэалізавалі больш за 2 500 штук. Папулярнасцю карыстаюцца елкі ад аднаго да паўтара метра, некаторыя хочуць бачыць у сябе дома ўпрыгожаную сасну. Многія з задавальненнем набывалі не толькі елкі, але і навагоднія кампазіцыі з яловых і сасновых лапак, а таксама елкі ў кадках. Ёсць і тыя, хто адмаўляецца ад жывога дрэўца і набывае штучнае, матывуючы тым, што праяўляе клопат пра прыроду. Але нават незалежная міжнародная грамадская арганізацыя «Грынпіс», якая змагаецца супраць дэградацыі навакольнага асяроддзя, адзначае, што штучнае дрэва з пластыку і металу наносіць экалогіі значна большы ўрон, чым высечка жывых елак.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— Колькі часу патрабуецца, каб вырасціць навагоднюю елку?

— Нараджаецца елачка ў гадавальніку. Спачатку сеем насенне. Пасяўное аддзяленне называюць яслямі. Праз два гады перасаджваем у школьнае аддзяленне. На чацвёрты год гэтымі саджанцамі абнаўляем лес. Каб дрэўцы былі сіметрычнымі, бухматымі, яны павінны расці на пэўнай дыстанцыі адно ад аднаго. Узрост дуба вызначаецца па кольцах на ствале, а елкі — па ярусах галінак. Да паўметра елка вырастае за 3-4 гады, праз 10 гадоў яна ўжо 2-метровая прыгажуня. Нарыхтоўваем іх на спецыяльных пляцоўках, высечках догляду і галоўнага карыстання, пры расчыстцы прасек, дзе праходзяць лініі электраперадачы.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— Дзе арганізуеце продаж?

— Гандаль пачнём 20-га і завершым 31 снежня. Прадаваць будзем, як і ў мінулыя гады, на тэрыторыі лясгаса і ў лясніцтвах. Арганізуем выязны гандаль на рынак «Гарызонт», 21, 25 і 28 снежня — на рынак па вуліцы Кастрычніцкай.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— А ў лесе можна выбраць дрэўца самастойна?

— Некалі практыкавалі такое: выдавалі дазвол, і чалавек ехаў па елку. Апошнім часам набыць яе можна толькі ў месцах рэалізацыі.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— Калі хтосьці ўсё ж такі паспрабуе ссекчы?

— Традыцыйна напярэдадні навагодніх свят работнікі дзяржаўнай лясной аховы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым нясення службы: часцей патрулююць лясы, на асобных участках дарог размяшчаюць пункты праверкі транспарту на выяўленне незаконна ссечаных елак. У дапамогу — фота- і відэапасткі. Парушальнікаў чакае штраф ад 5 да 30 базавых велічынь.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— Купіць танней…

— Вядома. Кошт залежыць ад вышыні: да метра — 9 рублёў, вышэй за метр — 11.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— Аляксандр Мікалаевіч, можа, параіце, як найдаўжэй захаваць дома жывы навагодні атрыбут?

— Адразу рэкамендуецца падстругаць ствол елкі і паставіць яе ў ваду. Пажадана размяшчаць далей ад батарэі ацяплення або печкі. Лепш утрымліваць навагодняе дрэва ў ёмістасці з пяском, падліваючы туды штодня ваду з дабаўленнем аспірыну або цукру.

Где в Поставах можно приобрести живую ель и как сохранить ее дольше всего?— А як даглядаць елку ў кадцы?

—Яе нельга адразу заносіць у цёплае памяшканне. Спачатку няхай на працягу некалькіх дзён адаптуецца на балконе або іншым халаднаватым месцы. Калі паставіце ў кватэры, абавязкова рэгулярна добра палівайце, апырсквайце вадой з пульверызатара. Елкі ў кадках у кватэры павінны стаяць не больш за тры тыдні. Вясной госцю можна пасадзіць у двары або на дачы.

 Гутарыла Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.