Две выставки открылись на прошлой неделе в Доме ремесел «Стары млын»

Культура

У розных стылях і напрамках

Адразу дзве выставы — «Зімовыя святы і абрады Пастаўшчыны» і «Калядныя цуды» — адкрыліся на мінулым тыдні ў Доме рамёстваў «Стары млын».

Першая размясцілася ў малой зале Дома рамёстваў і складаецца пераважна з работ яго супрацоўнікаў. Яны апавядаюць пра тое, як даўней на Пастаўшчыне рыхтаваліся да Каляд і Новага года і сустракалі іх, а таксама як праводзілі зіму. Па словах дырэктара «Старога млына» Таццяны Петух, з наступнага года ў гэтай зале будуць ладзіцца толькі выставы, прысвечаныя традыцыйным народным святам і абрадам беларусаў, з прывязкай да іх па часе. І цяперашняя экспазіцыя адкрывае гадавы цыкл.

Две выставки открылись на прошлой неделе в Доме ремесел «Стары млын»
Анжаліка Рагута і Алена Аўраменка са сваімі работамі

У вялікай зале прадстаўлены работы ўдзельнікаў народнага клуба «Майстры» пад кіраўніцтвам Алены Крывенькай. Гэта выстава аб’яднала таленавітых мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці раёна, якія працуюць у розных стылях і напрамках. Тут можна ўбачыць маляўнічыя пейзажы і нацюрморты жывапісца-самавучкі Сяргея Фарманюка і вышываныя бісерам карціны Леанарды Івановай, звязаныя кручком сурвэткі і шалі Галіны Калдышкінай і дзіўныя цацкі Алены Аўраменкі. Побач зваленыя з воўны адзенне і аксесуары Анжалікі Рагуты, сплеценыя з лазы і папяровых трубачак вырабы Уладзіміра Зарэцкага і Алы Жук, саламяныя і вышываныя работы Крысціны Брэскай, абрэзкавае шыццё Раіны Лушчык, кераміка Вольгі Сафонавай, маляванка Вольгі Гукавай, тканыя паясы, ручнікі і габелены Алены Крывенькай.

Две выставки открылись на прошлой неделе в Доме ремесел «Стары млын»
Пра захапленне жывапісам па просьбе Алены Крывенькай расказвае Сяргей Фарманюк

На жаль, не ўсе аўтары змаглі прысутнічаць на адкрыцці выставы. Тыя ж, хто прыйшоў на яго, расказалі пра сябе і сваё захапленне. А метадыст Дома рамёстваў Крысціна Брэская, акрамя таго, дала майстар-клас па вырабе навагодняй цацкі ў тэхніцы саламянай пластыкі. На развітанне Алена Крывенькая пажадала калегам па клубе здароўя, невычэрпнай энергіі і рэалізацыі творчых задум.

Две выставки открылись на прошлой неделе в Доме ремесел «Стары млын»

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.