17 декабря начались театрализованно-развлекательные представления на СТК «Озерки»

Общество

З Баем і Зюзем карагодзіць будзем!

Учора на СТК «Азёркі» расчыніліся дзверы ў казку: тут упершыню за апошнія 10 гадоў адбылося тэатралізавана-забаўляльнае прадстаўленне з удзелам яркіх міфічных персанажаў. На працягу больш чым двух тыдняў яны будуць дарыць самыя што ні на ёсць рэальныя эмоцыі — ра­дасць, здзіўленне, захапленне і веру ў цуды, якіх мы ўсе чакаем пад Новы год.

Першымі ўдзельнікамі навагодняй праграмы стала група турыстаў з Міншчыны. У іншыя дні ў Азёркі збіраюцца прыехаць госці з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Гомеля, Докшыцкага, Астравецкага і іншых раёнаў Беларусі, а таксама вучні пастаўскіх школ. Усе яны пакінулі папярэднія заяўкі на ўдзел у прадстаўленні, у якім будзе месца гульням, карагодам, падарункам.

17 декабря начались театрализованно-развлекательные представления на СТК «Озерки»

Галоўныя дэкарацыі для зімовай казкі сёлета стварыла прырода. Велічны заснежаны лес уражвае сваёй бялюткай прыгажосцю і дорыць адчуванне чагосьці светлага і чароўнага. Пранікнуцца такім цудоўным пераднавагоднім настроем можаце і вы: прадстаўленні для індывідуальных наведвальнікаў адбудуцца 25 снежня, 7 і 14 студзеня. Пачатак у 16 гадзін. Кошт білета для дарослага — 7,5 руб., для дзіцяці — 4,5 руб. Для дзяцей да трох гадоў уваход бясплатны.

 Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.