Поставчанки Виктория Зеленкевич и Маргарита Януш получили дипломы выставки-конкурса «Под небом синим»

Культура

Пастаўчанкі – у ліку пераможцаў

15 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску былі падведзены вынікі Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Пад небам сінім», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх народных пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сярод 52 пераможцаў і прызёраў конкурсу адзначаны і пастаўчанкі.

Пра конкурс, які распачаўся ў канцы мінулага навучальнага года, навучэнкі тады 8-га, а сёння 9 «В» класа СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч і Маргарыта Януш даведаліся ад сваёй настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіны Іжмайловіч. Разам з ёй і рыхтаваліся. У сваіх творчых работах ім трэба было рас­крыць тэмы, якія закранаюцца ў творах Я. Купалы і Я. Коласа (родны край, прырода, каханне і інш.), а таксама вобразы герояў.

Поставчанки Виктория Зеленкевич и Маргарита Януш получили дипломы выставки-конкурса «Под небом синим»

Звыш 550 навучэнцаў розных устаноў адукацыі краіны прынялі ўдзел у конкурсе. Праходзіў ён у тры этапы. На заключны, рэспубліканскі, было прадстаўлена 415 творчых работ у пяці намінацыях. Вікторыя і Маргарыта ўдзельнічалі ў розных: «Анімацыя» (фільм, зняты пры дапамозе сродкаў мультыплікацыі) і «Буктрэйлер» (кароткі відэаролік пра кнігу, твор). Паспяхова прайшоўшы раённы і абласны этапы, дзяўчаты былі ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў Міністэрства адукацыі ў сваёй узроставай катэгорыі. Работа Вікторыі — анімацыйны фільм «Спадчына» — удастоена дыплома II ступені, а буктрэйлер Маргарыты па паэме «Магіла льва» прынёс ёй дыплом III ступені.

Прыцягнуць больш пільную ўвагу навучэнцаў і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, выя­віць і падтрымаць юныя таленты — такую мэту ставілі перад сабой арганізатары мерапрыемства. Азнаёміўшыся з работамі нашых пераможцаў, магу з упэўненасцю сказаць, што і мне, даросламу чалавеку, захацелася перачытаць гэтыя творы: вельмі праніклівымі атрымаліся відэаролікі.

Малайцы, дзяўчаткі, творчых вам поспехаў і надалей!

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.