К КУСП «Дуниловичи-агро» присоединено ГП «Ляховщина-агро». Руководитель — директор первого Андрей Сарапененко

Сельское хозяйство

Правапераемнік – «Дунілавічы-агра»

19 верасня рашэннем №1125 Пастаўскага райвыканкама «Аб рэарганізацыі камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Дунілавічы-агра» да яго далучана дзяржаўнае прадпрыемства «Ляхаўшчына-агра». Кіраўніком назначаны дырэктар КУСП «Дунілавічы-агра» Андрэй Сарапененка.

Дзяржпрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра» далучылі да нас 1 лістапада бягучага года, — расказваў Андрэй Віктаравіч. — У выніку аб’яднання сельгасугоддзі павялічыліся з 3 800 гектараў да 8 000, пагалоўе жывёлы — з 1 800 да 2 700. Прырос напалову і калектыў. Надае ўпэўненасці тое, што на зімоўку і ў Дунілавічах, і ў Ляхаўшчыне нарыхтавана дастаткова кармоў — 30,8 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы. Значыць, можна разлічваць на нядрэнныя прывагі жывёлы і надоі малака. У перспектыве будзем разві­ваць малочную жывёлагадоўлю. Бо, як паказвае практыка, асноўны прыбытак гаспадарцы прыносіць малако.

У любой справе многае залежыць ад старання работнікаў. Аператары машыннага даення дунілавіцкай і сяргеевіцкай ферм Юлія Шкорнік, Алена Ермаковіч, Юлія Аўдзеенка, Святлана Косінец пастаянна дабіваюцца нядрэнных надояў у сваіх групах. У «Ляхаўшчыне-агра» наперадзе ідуць аператары Валянціна Якімовіч, Ала Маціеўская, сёстры Іна і Марыя Козіч. На раздоі першацёлак вызначаецца Іна Тамко.

К КУСП «Дуниловичи-агро» присоединено ГП «Ляховщина-агро». Руководитель — директор первого Андрей Сарапененко

Радуе кіраўніка, што калектыў працавітых дунілавіцкіх механізатараў, сярод якіх Андрэй Галінскі, Дзяніс Малец, папоўнілі ляхаўшчынскія: Аляксандр Кабайла, Аляксандр Самковіч, Генадзій Казакевіч, Гена­дзій Татун, Міхаіл Бервячонак. Карысць гаспадарцы прыносяць дунілавіцкія механізатары-ветэраны Васілій і Уладзімір Будзько, Браніслаў Даўгель, Мікалай Якімовіч з Ляхаўшчыны.

Галоўным заатэхнікам сельгаспрадпрыемства з’яўляецца вопытная Ала Зелянкевіч, якая шмат гадоў адпрацавала ў гэтай галіне ў Ляхаўшчыне. Фінансы — у руках галоўнага бухгалтара Ліліі Татун.

Дырэктар прыглядаецца да новых работнікаў, разам са спецыялістамі шукае шляхі павышэння культуры земляробства і сродкі для рамонту і рэканструкцыі ферм. Вялікую дапамогу ў вырашэнні многіх гаспадарчых пытанняў аказваў раней і прадаўжае аказваць малочны завод. Нядаўна распачалі рамонтныя работы на ферме ў Норыцы. Тут прабурана свідравіна і ўрэшце з’явіцца вада. А значыць, аблегчыцца праца жывёлаводаў.

Дабіцца станоўчых вынікаў як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве магчыма толькі тады, калі работнікі будуць строга выконваць тэхналагічныя працэсы, не парушаць дысцыпліну. Складзецца каманда аднадумцаў — большасць праблем удасца вырашыць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.