Гран-при завоевал сыр «Мааздам деЛюкс» Поставского молочного завода на выставке «Продэкспо-2022» в Минске

Общество

Гран-пры – «Мааздаму деЛюкс»

Менавіта такую ўзнагароду на выставе «Прадэкспа-2022» ў Мінску заваяваў гэты сыр Пастаўскага малочнага завода.

Кефір і сыр «Пекарино» ўдастоеныя сярэбраных медалёў, масла сметанковае тлустасцю 82,5% адзначана ў намінацыі «Вернасць традыцыям». Прыемна, што пастаўскія сыраробы нязменна трымаюць высокую планку. У гэтым вялікая заслуга дырэктара завода Канстанціна Гайлеўскага, яго намесніка Георгія Касцяня, галоўнага тэхнолага Святланы Германовіч, а таксама кожнага работніка прадпрыемства, хто добрасумленна выконвае свае абавязкі.

Гран-при завоевал сыр «Мааздам деЛюкс» Поставского молочного завода на выставке «Продэкспо-2022» в Минске

Адыходзячы год для калектыву склаўся ўдачна. Нават санкцыі не перашкодзілі стабільнай працы прадпрыемства. На заводзе знайшлі рашэнне праблемы імпартазамяшчэння: замест еўрапейскай упакоўкі для малочных прадуктаў выкарыстоўваюць кітайскую, вяршкі разліваюць у ёмістасці для смятаны — і ў такім варыянце ўпакоўкі яны сталі яшчэ больш запатрабаванымі ў пакупнікоў. Павялічыўся аб’ём экспарту. Рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі за 9 месяцаў склала 30%. Атрымана 11 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку.

Гран-при завоевал сыр «Мааздам деЛюкс» Поставского молочного завода на выставке «Продэкспо-2022» в Минске

Расшырылася лінейка сыроў на бе­ларускіх і ўласных заквасках. З’явіліся заказчыкі элітных сыроў. Сёлета асвоілі выпуск такіх, як «Комте», «Рамзес», «Тильзитер», «Пекарино».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.