Фоторепортаж: Районный праздник «Дожинки» в Поставах

Главное Сельское хозяйство

І ў здабытках, і ў сімвалах – першыя

У пятніцу хлебаробы Пастаўшчыны сабраліся ў раённым Доме культуры, каб падвесці вынікі жніва і ўшанаваць яго пераможцаў. Нязменна найвышэйшых вытворчых паказчыкаў сёлета дасягнулі ААТ «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай». У лідарах яны і на творчым конкурсе снапоў і караваяў.

Засталіся ў гісторыі і ва ўспамінах месяцы напружанай працы, і настаў момант ацаніць зробленае. У гэтым годзе работнікі аграпрамысловага комплексу Пастаўшчыны ў чарговы раз прадэманстравалі, што ўмеюць эфектыўна і рупліва гаспадарыць. Дзякуючы багатаму вопыту, высокаму прафесіяналізму і навацыйным тэхналогіям па многіх паказчыках атрыманы высокія вынікі. Здаўна на завяршэнне жніва нашы продкі ладзілі вялікае свята, нязменным сімвалам якога быў каравай з зерня новага ўра­джаю, што ўвасабляе сабой дабрабыт і гасціннасць.

Фае раённага Дома культуры сустракала гасцей парадам караваяў і снапоў, які прадставілі гаспадаркі раёна. Выстава атрымалася яркай і ператварылася ў фотазону. Бачна было, што стараліся ўсе, але не было роўных выпечцы ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» і «Кураполле-агра». Крэатыўна ўпрыгожылі свой шэдэўр хацілаўцы. На каравай дыяметрам каля паўметра змясцілі камбайн, у жняярку якога схіляліся спелыя каласы пшаніцы, побач — мяшкі з зернем. На сакавітай зялёнай траве пасвілася чорна-пярэстая карова, далей ляжалі белыя рулоны з сенам. Упрыгажэннем навасёлкаўскага каравая, акрамя традыцыйных кветак і каласоў жыта, стаў сланечнік — гэту культуру гаспадарка сёлета вырошчвала ўпершыню. Арыгінальным атрымаўся і каравай курапольцаў.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Урачыстасць распачалася маляўнічай харэаграфічнай кампазіцыяй «Усё для зямлі роднай». Яе ўдзельнікі ўслаўлялі высакародную працу хлебаробаў, іх залатыя рукі. Падчас тэатралізаванага пралога гаспадару раёна — старшыні райвыканкама Сяргею Чэпіку ўручылі духмяны каравай сёлетняга ўра­джаю. У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства Сяргей Васільевіч назваў рупліўцаў хлебнай нівы сапраўднымі героямі дня, дзякуючы якім умацоўваецца харчовая бяспека краіны.

— Год быў няпростым, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Але мы справіліся, атрымаўшы добры ўраджай. Валавы збор зерня склаў 63,2 тысячы тон, а гэта 147,6% да ўзроўню мінулага года. Рапсу атрымана 5,8 тысячы тон. Найбольш значны ўклад у вытвор­часць сельскагаспадарчай прадукцыі сёлета, як і ў мінулыя гады, унеслі ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-агра», «Кураполле-агра». Традыцыйна лідарства трымаюць хацілаўцы. Яны з 1 бала-гектара пасяўной плошчы атрымалі 191,4 кілаграма збожжа, у Навасёлках — 157,7. Гэтыя сельгаспрадпрыемствы з’яўляюцца найлепшымі і па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Сёлета на жніве было задзейнічана 66 камбайнаў. Больш чым па 1 000 тон намалацілі 30 камбайнераў. Сярод іх — 10 з Хаціл, 8 — з Навасёлак, 4 — з Камай. Першаму тысяча пакарылася Мікалаю Чашуну з ААТ «Хацілы-агра». А Віктар Рогаў з ААТ «Навасёлкі-Лучай» на свой рахунак запісаў 2 198 тон зерневых і зернебабовых. Тысячнікамі сталі і 25 вадзіцеляў. А Аляксандр Мацур з Навасёлак перавёз 1 867 тон збожжа.

Больш чым па 1 000 тон намалацілі 30 камбайнераў. Сярод іх – 10 з Хаціл,8 – з Навасёлак, 4 – з Камай.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Больше фото в группах в ОК и ВК

Адзін за адным падымаліся на сцэну раённага Дома культуры тыя, чый уклад ва ўборачную кампанію самы важкі. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм Падзякі старшыні аблвыканкама Сяргей Чэпік уручыў камбайнеру-двухтысячніку Віктару Рогаву, маладому вадзіцелю ААТ «Камайскі-агра» Мікалаю Кірплюку і аператару зернесушыльнага комплексу ААТ «Хацілы-агра» Станіславу Рыбакову, а за высокія паказчыкі па вытворчасці зерня, рапсу, бульбы, травяных кармоў, ільну-даўгунцу — пераходныя вымпелы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Падзякі старшыні райвыканкама — кіраўнікам ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра», СП «Дунілавічы-агра» Вячаславу Крыштафовічу, Юрыю Шымчыку, Васілію Касцяню, Андрэю Сарапененку, намесніку дырэктара ААТ «Камайскі-агра» Юрыю Борысу і дырэктару льнозавода Алёне Юрынёнак.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Дзякаваў за працу хлебаробам і першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі. Ён уручыў узнагароды тым, каму на розных відах работ прысу­джаны 2-е і 3-е месцы. А таксама кіраўнікам ДЭУ-33, лясгаса, УП ЖКГ, дзяржаўнага каледжа, ААТ «Паставымэбля», філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» — за аказанне шэфскай дапамогі гаспадаркам раёна на ўборцы вырашчанага ўраджаю.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Ганаровыя граматы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу механізатарам Сяргею Шпынёву, Андрэю Ермалаеву, Генадзію Гінько, Юрыю Усовічу, Валерыю Руткоўскаму і Івану Яркоўскаму з ААТ «Янавіца-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Ярэва-агра», «Кураполле-агра» і «Камайскі-­агра» ўручыў старшыня галіновага прафсаюза Васілій Катовіч.

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці традыцыйна падводзяцца вынікі работы ва ўсіх галінах сельскагаспадарчай вытворчасці. За 10 месяцаў у раёне выраблена валавай прадукцыі на суму 98,1 мільёна рублёў, што складае 107,7% да мінулагодняга. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за 9 месяцаў павялічылася на 24% і склала 76,7 мільёна рублёў, або 23% ад агульнай выручкі па раёне.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

У гаспадарках Пастаўшчыны ўтрымліваецца 36,2 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. На нарыхтоўчыя прадпрыемствы адпраўлена 42,6 тысячы тон малака, што складае 105% да мінулагодняга, 3,4 тысячы тон мяса, 7,2 тысячы тон зерня, 1,8 тысячы тон рапсу. Парадаваў сёлета лён, які вырошчваў ільнозавод. Нарыхтавана 5 607 тон ільнотрасты. Такога паказчыка ўдалося дасягнуць упершыню за апошнія 7 гадоў.

Высокарэнтабельным прадпрыемствам з’яўляецца малочны завод. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за 9 месяцаў тут склала 138%, а гэта 42% ад агульнага аб’ёму па раёне.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Закладзена добрая аснова пад ураджай наступнага года. Азімыя пасеяны на плошчы 15,4 тысячы гектараў, рапс — на 4,1 тысячы. Актыўна вядзецца ўздым зябліва. Па стане на 1 кастрычніка з розных крыніц фінансавання на развіццё сяла выдзелена і асвоена 11 мільёнаў рублёў, у тым ліку з раённага бюджэту — 200 тыс. руб.

Вытворчыя поспехі вяскоўцаў забяспечваюць стабільнасць і развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Высокарэнтабельным прадпрыемствам з’яўляецца малочны завод. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за 9 месяцаў тут склала 138%, а гэта 42% ад агульнага аб’ёму па раёне. Механізатары прадпрыемства аказваюць вялікую дапамогу ў правя­дзенні палявых работ гаспадаркам раёна, якія ўваходзяць у аграпрамысловае аб’яднанне.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Завяршаецца мадэрнізацыя лініі па выпуску доўгага валакна на льнозаводзе. Рыбгас «Навінкі» ў 2 разы павялічыў выручку ад рэалізацыі сваёй прадукцыі. Улоў рыбы за 9 месяцаў тут склаў амаль 300 тон, што складае 78% ад агульнага аб’ёму па Віцебскай вобласці.

Па словах Сяргея Чэпіка, атрыманы ўраджай збожжавых і зернебабовых, высокія надоі малака і прывагі буйной рагатай жывёлы гарантуюць нам харчовую бяспеку, паступальнае развіццё рэгіёна і краіны ў цэлым, стабільнасць не толькі сёння, але і ў будучым.

Фоторепортаж: Районный праздник "Дожинки" в Поставах

Святочную атмасферу «Дажы­нак-2022» дапоўнілі яркія канцэртныя нумары, якія падрыхтавалі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Паазер’е», народны ансамбль народнай музыкі «Заранка», народны ансамбль народнай песні «Вітанне», удзельнікі цыркавой узорнай студыі «Каскад», танцавальных калектываў ДШМ імя А. Тызенгаўза, саксафаніст Анатоль Недзведзь, пераможца тэлевізійнага праекта «Поющие города-2010» Юлія Жыдкая, салісты Ганна Антух, Вераніка Крывічаніна, Пётр Кароль.

Больше фото в группах в ОК и ВК

Анна Анішкевіч
Фота аўтара і Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.