В РДК прошло торжественное мероприятие ко Дню пожилых людей

Общество

І сэрцам усе памаладзелі

Пахмурнае надвор’е ў чацвер наганяла сум. Але варта было наблізіцца да раённага Дома культуры, дзе ладзілася мерапрыемства з нагоды Дня пажылых людзей, як на душы пасвятлела. Першымі сустрэла ветэранаў малочнага завода. Яны разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандрай Гайлеўскай заліваліся звонкім смехам.

Гады работы на заводзе — цудоўны час, — тлумачылі мне. — Мы часта збіраліся разам пасля змены, адзначалі розныя святы. З настальгіяй успамінаем той перыяд, калег. Адміністрацыя прадпрыемства і цяпер не абдзяляе нас увагай. Бязмежна за гэта ўдзячныя дырэктару Канстанціну Генрыхавічу Гайлеўскаму.

В РДК прошло торжественное мероприятие ко Дню пожилых людей
Ветэраны малочнага завода з Аляксандрай Гайлеўскай

У фае таксама панавала святочная атмасфера. Ветэраны многіх арганізацый прыйшлі калектыўна. Адны разглядалі творчыя работы наведвальнікаў пастаўскага і лынтупскага дзённых аддзяленняў для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, другія мералі ціск і раіліся з медыкамі наконт свайго стану здароўя, трэція кансультаваліся ў спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Боль­шасць былі рады сустрэчы і гутарылі паміж сабой.

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва шчыра віталі сацыяльных работнікаў і іх падапечных, з якімі яны прыйшлі на свята. Сярод іх — і ўдзельнікі конкурсу «Найлепшае падвор’е-2022». Канкурсантаў было 18, на свята прыехалі 6. Усе адзначаны Ганаровымі граматамі ТЦСАН і падарункамі.

В РДК прошло торжественное мероприятие ко Дню пожилых людей
Удзельніцы конкурсу «Найлепшае падвор’е-2022» Аліна Самковіч, Леанарда Іванова, Людміла Нусіна, Ала Васілеўская, Людміла Кавальская і Вераніка Юхновіч

Са святам прысутных павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён адзначыў, што кожны, хто знаходзіцца ў гэтай зале, унёс важкі ўклад у развіццё Пастаўшчыны: нехта будаваў дамы і дарогі, хтосьці вучыў дзяцей, лячыў людзей, працаваў вадзіцелем, прадаўцом…

Дзень пажылых людзей — гэта нагода ў чарговы раз падзякаваць вам, шаноўныя, за шматгадовую добрасумленную працу, муд­расць, — гаварыў Станіслаў Ула­дзіміравіч. — І сёння вы актыўныя, энергічныя. А самае галоўнае — з’яўляецеся захавальнікамі найлепшых традыцый, сапраўднымі патрыётамі нашай краіны і прыкладам для маладога пакалення. Наш абавязак — забяспечыць вам спакойную старасць і сацыяльныя гарантыі. У гэтым кірунку шмат робіцца ў Беларусі і на Пастаўшчыне ў прыватнасці.

В РДК прошло торжественное мероприятие ко Дню пожилых людей

Шчырыя віншаванні прагучалі і ад старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Ганны Літвіновіч.

В РДК прошло торжественное мероприятие ко Дню пожилых людей
Выступае вакальная група аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН г. п. Лынтупы

Затым на сцэну выйшлі ўдзельнікі ўзорнай цыркавой студыі «Каскад», работнікі ТЦСАН і самі віноўнікі ўрачыстасці — вакальная група хору ветэранаў працы, наведвальнікі лынтупскага і пастаўскага аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Яны запальна спявалі і танцавалі. Глядзела, слухала і думала: гэта сапраўды тыя людзі, чыю восень не пакінула вясна. Іх энергія перадавалася ў залу, і многія падпявалі. Ад гэтага святлелі твары, маладзелі сэрцы. Напэўна, многія гледачы пасля канцэрта стануць наведвальнікамі гэтых аддзяленняў, каб разам весела і творча праводзіць вольны час.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.