В Национальной библиотеке Беларуси наградили победителей республиканского конкурса «Мир в душе — мир в стране»

Культура

Найлепшыя сярод 10 000!

28 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы — мір у краіне». Сярод іх былі і нашы навучэнцы — Назар Кабайла (Навадруцкая ЯСБШ) і Паліна Жыдковіч (СШ № 2 імя Н. М. Асяненкі).

Каштоўнасць міру, умацаванне сяброўства і згоды ў грамадстве — галоўная ідэя конкурсу. Яго арганізатарамі выступілі Беларускі фонд міру, Міністэрства адукацыі і Беларуская Праваслаўная Царква.

В Национальной библиотеке Беларуси наградили победителей республиканского конкурса «Мир в душе — мир в стране»

Конкурс пачаўся ў лютым, а завяршыўся ў Міжнародны дзень міру — 21 верасня. Каля 10 тысяч навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны прынялі ўдзел у 3-х этапах: раённым, абласным і рэспубліканскім.

«Паэзія», «Проза» і «Жывапіс» — у такіх намінацыях вызначаліся пераможцы. Паліна і Назар удзельнічалі ў першай.

В Национальной библиотеке Беларуси наградили победителей республиканского конкурса «Мир в душе — мир в стране»

Перамогу ў абласным этапе дзесяцікласніцы Паліне прынёс верш на беларускай мове «Развітанне з дзяцінствам». У ім дзяўчына прыгадвае яркія моманты свайго дзяцінства і піша пра іх з неверагоднай цеплынёй. А Назар, які вучыцца ў 4 класе, стаў уладальнікам дыплома ІІІ ступені ў рэспубліканскім этапе! Яго верш называецца «Добрай раніцы!». Мілы, душэўны, па-дзіцячы шчыры, ён змог закрануць душы шматлікіх членаў журы.

В Национальной библиотеке Беларуси наградили победителей республиканского конкурса «Мир в душе — мир в стране»

Найлепшыя творчыя работы ўключаны ў трылогію «Краіна міру. Вершы», «Краіна міру. Проза», «Храмы краіны. Малюнкі». Кнігі разам з дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўручылі пераможцам на памяць.

Ці варта гаварыць пра тое, з якой радасцю і гордасцю сустракалі нашых землякоў дома? Дзеці, у сваю чаргу, бясконца ўдзяч­ныя тым, хто рыхтаваў іх да конкурсу: Паліна — настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №2 ім. Н. М. Асяненкі Людміле Несцяронак, а Назар — сваёй маці.

Віншуем пераможцаў! Няхай заўжды будзе сонца, няхай заўжды будзе мір!

Крысціна Рубель
Фота Крысціны Рубель і сям’і Кабайла



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.