І па льготнай, і па рыначнай цане
Згодна з Указам №294 Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 22 жніўня бягучага года, з 25 верасня сталі дзейнічаць абноўленыя правілы рэалізацыі драўніны. Пра іх карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч гутарыць з начальнікам аддзела вытворчасці і рэалізацыі лясгаса Вольгай Шалугінай.
— Вольга Фёдараўна, колькі па новых правілах выдзяляецца драўніны на будаўніцтва дома?
— На ўзвядзенне тыпавога дома дастаткова ад 50 да 70 кубаметраў. Згодна з новымі правіламі, за аснову ўзяты максімум. Па льготнай цане драўніна рэалізуецца ў тым выпадку, калі чалавек напіша ў лясгас заяву і прыкладзе да яе рашэнне райвыканкама аб выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва дома і пасведчанне аб рэгістрацыі гэтага ўчастка. Калі ўчастак куплены, то трэба прадставіць пасведчанне аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі. У першым і другім выпадках абавязковая праектна-каштарысная або каштарысная дакументацыя. Драўніна, набытая па льготнай цане, павінна быць выкарыстана строга па прызначэнні.
— У залежнасці ад сорту лесу. На будаўніцтва дома звычайна бяруць драўніну сорту В. Улічваюцца дыяметр, месца нарыхтоўкі і месца рэалізацыі. Таму цана вагаецца ў межах ад 60 да 115 рублёў за 1 метр кубічны. А на рамонт часцей за ўсё выкарыстоўваецца драўніна сорту С. Яе кошт — 50—95 рублёў за 1 метр кубічны.
— Якімі дакументамі трэба пацвердзіць, што драўніна неабходная на бягучы рамонт?
— Прадстаўляецца пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці і тэхнічны пашпарт на яе. На рэканструкцыю або капітальны рамонт — пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці і праектна-каштарысная або каштарысная дакументацыя. На бягучы рамонт па льготнай цане выдзяляецца да 10 метраў кубічных на год.
— Вольга Фёдараўна, на колькі рыначная цана адрозніваецца ад ільготнай?
— На лес-кругляк, дыяметр якога перавышае 26 сантыметраў, розніца складае прыкладна 40 рублёў за 1м3, на драўніну дыяметрам 14—25 сантыметраў — 20 рублёў.
Для набыцця драўніны па рыначнай цане дастаткова напісаць заяву ў лясгас. Ніякія іншыя дакументы не патрабуюцца.
— За які тэрмін пасля падачы заявы можна набыць драўніну?
— На працягу 15—30 каляндарных дзён.
— Канешне. Звяртацца трэба ў найбліжэйшае лясніцтва. Кошт 1 метра кубічнага дроў — 50 рублёў. Прычэп у 7 кубаметраў абыдзецца ў 350 рублёў. Дастаўка да 30 кіламетраў ажыццяўляецца бясплатна.