Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Пастаўская зямля славіцца багатымі культурнымі традыцыямі, выдатнымі калектывамі і выканаўцамі, высокім узроўнем работы ўстаноў культуры. У гэтым заслуга і ветэранаў галіны, і цяперашніх работнікаў, якія аддана служаць сваёй справе, уносяць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё грамадства, папулярызацыю культурнай, духоўнай і гістарычнай спадчыны роднага краю.
Вы шчодра аддаяце людзям багацце сваёй душы, дорыце ім святочны настрой, радасць ад зносін з прыгожым. І што вельмі важна — захоўваеце пераемнасць пакаленняў, перадаяце моладзі каштоўнасці традыцыйнай культуры, якая фарміруе пачуццё нацыянальнай годнасці, аб’ядноўвае, выхоўвае, духоўна ўзбагачае.
Ад усёй душы дзякуем вам за пастаянны творчы пошук, працу ў будні і святы, святло, якім напаўняеце сэрцы. Жадаем творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення, сіл і энергіі на ўвасабленне ў жыццё самых смелых ідэй.
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў