Паважаныя аўтамабілісты і работнікі дарожных арганізацый!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Ваша работа напружаная і адказная. Вы ажыццяўляеце пасажырскія перавозкі, забяспечваеце народнагаспадарчы комплекс Пастаўшчыны неабходнымі грузамі, утрымліваеце парк аўтатранспартнай тэхнікі і аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага і мясцовага значэння ў адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі. Ад зладжанай работы вадзіцеляў, інжынераў, дарожных рабочых і іншых спецыялістаў залежыць стан спраў у многіх галінах раёна.
Жадаем, каб і надалей вы паспяхова вырашалі пастаўленыя перад вамі задачы, не пасавалі перад цяжкасцямі. Моцнага здароўя вам і вашым родным, поспехаў, шчасця ў сем’ях, дабрабыту!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў