Руководство Поставщины поздравляет Вас с Днем матери!

Местная власть

Дарагія жанчыны!

Шчыра віншуем вас з самым светлым і кранальным святам — Днём маці!

Мацярынства — гэта сапраўдны подзвіг. Ва ўсе часы  яно несла ў сабе вялікі духоўны пачатак і з’яўлялася найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Быць маці — найвялікшае шчасце і высокая адказнасць. Вы дорыце свету жыццё, бескарысліва аддаяце  дзецям свае сілы і клопат, ласку і пяшчоту. Мама — галоўны чалавек для кожнага з нас, якога б узросту мы ні былі. Ваша любоў  і мудрасць  даюць нам сілы, усяляюць у нас веру і  ўпэўне­насць у будучым. Вы з’яўляецеся прыкладам самаадданасці, адказнасці і працавітасці. Нізкі паклон вам, дарагія, за вашу самаахвярнасць!

Руководство Поставщины поздравляет Вас с Днем матери!

Жадаем усім мамам — зусім маладым і тым, хто ўжо не толькі вырасціў дзяцей, але і дапамагае выхоўваць унукаў і праўнукаў, здароўя, любові блізкіх, сямейнага дабрабыту — усяго таго, з чым  адчувалі б сябе шчаслівымі.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.