«Радости» — полгода. Именно столько времени в Поставах существует группа Анонимных Алкоголиков

Общество

«Радасці» – паўгода

Менавіта столькі часу ў Паставах існуе група Ананімных Алкаголікаў

Першая сустрэча людзей, залежных ад алкаголю, адбылася 17 красавіка бягучага года. За 6 месяцаў больш за 10 чалавек, знаходзячыся на краі бездані, знайшлі ў сабе сілы адысці ад яе і пераступіць парог памяшкання, дзе іх прыхільна сустрэлі, выслухалі гісторыі падзення і расказалі свае. А далей яны разам сталі паступова рухацца наперад па праграме «12 крокаў» — сукупнасці духоўных прынцыпаў, якія дазваляюць хвораму пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці і стаць шчаслівым і карысным грамадству чалавекам.

АА не звязаны ні з якой рэлігійнай арганізацыяй, палітычным цячэннем або ўстановай. Тут не ўступаюць у палеміку па нейкіх пытаннях, не падтрымліваюць чыісьці інтарэсы і не выступаюць супраць іх.

Члены АА не плацяць ні ўступных, ні членскіх узносаў. Адзіная ўмова для сяброўства — жаданне кі­нуць піць. Галоўная мэта — заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым стаць такімі ж.

Зразумела, за адну-дзве сустрэчы змяніцца немагчыма. Трэба пастаянна працаваць над сабой. А самае галоўнае — прызнаць сябе алкаголікам, зразумець, што гэта бязлітасная хвароба душы і цела вядзе да смерці і лекаў ад яе няма.

«Радости» — полгода. Именно столько времени в Поставах существует группа Анонимных Алкоголиков

У пастаўскай групе «Радасць» мужчыны і жанчыны, аб’яднаныя жаданнем перастаць дэградаваць, губіць сябе і па­чаць нармальнае жыццё. Вельмі важна, што на занятках побач не доктар ці псіхолаг з часам незразумелымі лекцыямі, а людзі з падобнымі гісторыямі. Тут няма ні лідараў, ні арганізатараў. Каштоўна, што тыя, хто некалькі гадоў вядзе цвярозы лад жыцця, кажуць: «Я алкаголік». Гэта дапамагае пачаткоўцам зняць бар’ер і прызнаць сваю праблему. Адсюль пачынаецца рух наперад.

Сустрэчы закрытыя. У іх мо­гуць удзель­ні­чаць толь­кі тыя лю­дзі, якія па­ку­ту­юць на за­леж­насць ад ал­ка­го­лю. Ана­нім­насць — га­лоў­ны і важ­ней­шы кры­тэ­рый для на­віч­ка. У яго тут не спы­та­юць паш­парт­ныя да­ныя, не па­ста­вяць на ўлік у нар­ка­ла­гіч­ным ад­дзя­лен­ні, не за­рэ­гіст­ру­юць і не па­ве­да­мяць на пра­цу. Алкаголіка ў групу АА не трэба прыводзіць сілай — гэта павінна быць усвядомленае рашэнне чалавека, які шукае спосаб барацьбы з залежнасцю і жадае яе перамагчы. Былі такія, хто пасля першай сустрэчы некалькі наступных прапускаў. У іх ніхто не пытаўся пра прычыну адсутнасці, але заўсёды былі рады бачыць зноў.

Члены групы «Радасць» неаднаразова прымалі ў сябе прадстаўнікоў цэнтра дапамогі залежным «Светач» з Бягомля, гасцей з АА Гомеля, Мінска, Масквы. 24—25 верасня пастаўчане ездзі­лі на форум Ананімных Алкаголікаў, які праходзіў у Гродне, а ў снежні плануюць пабываць на такім жа ў Віцебску. 7 кастрычніка наведалі Мосар, дзе на Алеі цвярозасці пасадзілі тую і прымацавалі таблічку з назвай групы.

«Радасць» жыве і развіваецца. І калі ў вашых родных, знаёмых ёсць залежнасць ад алкаголю, раскажыце ім пра АА. Магчыма, хтосьці задумаецца і перасту­піць парог памяшкання па вуліцы Набярэжнай, 8, у Паставах, дзе збіраюцца аднадумцы. Сустрэчы праходзяць у сераду і нядзелю ў 18 гадзін. Заходзіць на тэрыторыю касцёла не трэба, перад брамай павярніце направа і адчыніце дзверы «Радасці». Тэлефон 8 (029) 737-47-64.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.