Инна Бондаренко заняла 3 место в конкурсе «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS»

Культура

Трэцяя са 100

Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму правялі сярод спецыялістаў публічных бібліятэк вобласці конкурс «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS». Асноўная яго мэта — папулярызацыя беларускай літаратуры, прасоўванне новых ідэй і нестандартных спосабаў прадстаўлення кнігі, актывізацыя работы бібліятэк з беларускай кнігай. У аснову конкурсу была закладзена ідэя буклука (буклук — з англ. book — кніга, look — вобраз, від, погляд). Выкарыстоўваючы розныя атрыбуты дэкору, трэба было стварыць цікавую кампазіцыю, цэнтрам якой з’яўлялася б кніга, сфатаграфаваць яе і адправіць фотаздымак на конкурс.

Инна Бондаренко заняла 3 место в конкурсе «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS»
Іна Бандарэнка з Пятром Падгурскім

Загадчыца аддзела абслугоўвання Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Бандарэнка выбрала кнігу «У стен Брестской крепости» (аўтар — ­удзельнік абароны крэпасці Сяргей Бабранок), а галоўным элементам дэкору — бітую цэглу. Журы прысудзіла яе рабоце 3-е месца (усяго ў конкурсе ­ўдзельнічала 100 работ). Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі.

Инна Бондаренко заняла 3 место в конкурсе «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS»

— Мне блізкая ваенная тэматыка, — дзялілася Іна Раймундаўна, вярнуўшыся з Віцебска. — Школьніцай я ўсе канікулы праводзіла ў бабулі і дзядулі ў вёсцы Васюкі Шаркаўшчынскага раёна. Дзядуля, Мікалай Юльянавіч Касарэўскі, у час Вялікай Айчыннай быў партызанам атрада Катоўскага брыгады Ракасоўскага. Я вельмі любіла слухаць яго ўспаміны пра той цяжкі і гераічны час, пра змаганне партызан з ворагам. Яшчэ ў 6 класе прачытала «Ваенныя мемуары», па іх склала спіс назваў партызанскіх атрадаў і камандзіраў. І да гэтага часу аддаю перавагу кнігам пра Вялікую Айчынную вайну, асабліва беларускіх аўтараў.

Застаецца дадаць, што Іна Бандарэнка і да гэтага ахвотна ­ўдзельнічала ў розных конкурсах і вызначалася ў іх. А ўсё таму, што яна — творчы чалавек і вельмі любіць сваю прафесію бібліятэкара.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.