Чеслава Яморская из д. Турлы не представляет жизни без тихой охоты

Общество

Лесавічка

Сёлетнія лета і восень вельмі засмуцілі Чаславу Яморскую з вёскі Турлы: у лесе няма грыбоў. А ў мінулыя гады яна і па два разы на дзень адпраўлялася на ціхае паляванне.

Адна завалодала ўсім лесам, — жартуе. — Старыя не могуць дайсці, маладыя не хочуць або не маюць часу, а мне — раздолле. Бывала, што і 200 баравікоў прыносіла, па 10 рублёў за вядро прадавала. З мяне смяяліся, што на рынку грыбы ў тры разы даражэйшыя. Але я не сквапная. Для мяне найбольшая радасць — збіраць іх, з дзяцінства люблю лес і нікога ў ім не баюся. Кожны год шмат грыбоў сушу, салю, марыную, раблю салянкі. Потым раздаю іх.

Чеслава Яморская из д. Турлы не представляет жизни без тихой охоты

Чаславе Вітальеўне крыху за семдзесят. 27 з іх яна адпрацавала даяркай на целякоўскай ферме. Пастаянна была ў ліку найлепшых у гаспадарцы, выходзіла таксама пераможцай раённага спаборніцтва жывёлаводаў. А зараз на раённай Дошцы гонару змешчаны фотаздымак яе дачкі — Ірыны Бурак, якая вызначылася на дарошчванні цялят у ААТ «Хацілы-агра». Радуецца бабуля і за трох сваіх дарослых унукаў і ўнучку. Два з іх скончылі ваенную акадэмію, двое жывуць і вучацца за мяжой.

Унукі настойваюць, каб адна не хадзіла ў лес. Але хіба я іх паслухаю? — смяецца Вітальеўна. — Вось і сёння назбірала вядро брусніц, напэўна, ужо дзясятае. Учора была ў журавінах.

Часлава Вітальеўна паспявае ўсюды: і дома, і ў агародзе, і ў кветніку. А калі трэба каму дапамагчы спарадкаваць сена, выкапаць бульбу ці яшчэ што зрабіць, ніколі не адмовіць. За працаві­тасць, шчырасць, добразычлі­васць і паважаюць яе аднавяскоўцы.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.