Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Важное История

Спыніў гісторыі імгненні

Дзякуючы ўрачу Уладзіславу Загорскаму захаваліся здымкі Манькавіч канца XIX стагоддзя

У  пачатку года рэдакцыя «Пастаўскага краю» распачала ў «Інстаграме» праект «ПК» у ЧБ». За час яго існавання ўдалося знайсці нямала цікавых рэтраздымкаў Пастаўшчыны. Перыядычна іх будзем змяшчаць і на старонках газеты.

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века
Сядзібны дом у Манькавічах, 1898 год

Фотаархіў праекта папаўняецца ў многім дзякуючы актыўнасці падпісчыкаў. Адзін з іх — Алена Амбарцумян, якая даслала інфармацыю пра ўнікальны фотаархіў урача Уладзіслава Загорскага. У ім 8 здымкаў, зробленых у канцы 1890-х у Манькавічах. На іх можна ўбачыць кавалёў манькавіцкай кузні, сялянскае вяселле, мясцовы палац, сялянак на нарыхтоўцы сена, вясковых жабракоў. У аб’ектыў захопленага фатаграфіяй урача трапілі і Лынтупы — мясцовую вуліцу Чыгуначную ён зняў у 1897 го­дзе. Самы малады здымак датуецца 1900-м годам.

 

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века
На нарыхтоўцы сена, 1900 год
Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века
Сялянскае вяселле, 1897 год

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века
На гэтым здымку, зробленым У. Загорскім у 1897 го­дзе, бачна, як фатаграфавалі ў той час

Пра аўтара здымкаў інфармацыі няшмат. Вядома, што Уладзіслаў Загорскі нарадзіўся ў 1858 г. у Віленскай губерні. Пасля паўстання 1863 года яго бацька быў назначаны акруговым урачом Арэнбургскай вобласці. Уладзіслаў вучыўся ў гімназіях Уфы і Пермі. Пасля вучобы на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта працаваў урачом у Екацярынбургу і Чалябінску. Адтуль з жонкай і трыма дзецьмі вярнуўся ў Вільню. Вядомы як гісторык медыцыны, літаратар, краязнаўца, мецэнат, грамадскі дзеяч. Збіраў замалёўкі старых надмагільных пліт, помнікаў. Напрыканцы жыцця адкрыў каля Вільні інфекцыйную бальніцу на 250 месцаў, у якой працаваў галоўным урачом.

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века
У кузні ў Манькавічах, 1897 год

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Благодаря врачу Владиславу Загорскому сохранились снимки Манькович конца XIX века

Мяркуючы па здымках, Ула­дзіслаў Загорскі нярэдка наведваўся ў Бірштаны (Троцкі павет Віленскай губерні) і Манькавічы (тады ўваходзілі ў склад Дзісненскага павета). Меў там урач свой дом або быў у нас праездам — на жаль, невядома. Важна іншае: дзякуючы яго фатаграфіям мы можам перамясціцца ў часе на 125 гадоў назад і «пагартаць старонкі» тагачаснага жыцця. Хіба ўбачыш яго дзесьці, акрамя фотаздымкаў?

Больш здымкаў — на старонцы праекта «ПК» у ЧБ»

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.