40 из 60 лет Святослав Зарецкий из аг. Новосёлки работает в сельском хозяйстве

Общество

40 з 60 — на тэхніцы

У маладосці ў Святаслава Зарэцкага з Навасёлак было нямала перспектыў. Пасля заканчэння радыётэхнічнага вучылішча мог ісці вучыцца далей, але ён выбраў службу ў арміі. Прапаноўвалі яе прадоўжыць, ды памёр бацька, і хлопец вярнуўся дадому, каб дапамагаць маці ста­віць на ногі трох малодшых сясцёр.

Уладкаваўся ў калгас імя Суворава механізатарам. За ім замацавалі старэнькі трактар. Пакуль яго рамантаваў, многаму навучыўся. Старанне Зарэцкага заўважыла кіраўніцтва гаспадаркі. Хутка яму даверылі больш магутную тэхніку, і на ёй механізатар вызначаўся стараннем і адказнасцю. Падчас маіх выездаў на корманарыхтоўку, жніво ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» часта назірала за Зарэцкім і бачыла: ён заўсёды непакоіўся за грамадскія справы, імкнуўся добрасумленна выконваць любую работу, з пачуццём гумару мог пагаварыць на розныя тэмы.

40 из 60 лет Святослав Зарецкий из аг. Новосёлки работает в сельском хозяйстве
Святаслаў Зарэцкі на свяце ў Навасёлках

Сёння ў Святаслава Зарэцкага 60-ы дзень нараджэння. 40 гадоў ён аддаў сельскай гаспадарцы, з іх 31 год адпрацаваў на камбайне. У 55 атрымаў права на льготную пенсію, але без работы доўга не змог і вярнуўся да прывычных абавязкаў. Цяпер падвозіць ваду для грамадскага статка.

Галоўная радасць Святаслава Зарэцкага — унук-першакласнік, якога назвалі ў гонар дзядулі. Сёння ён адным з першых павіншуе дарагога чалавека. Доўгіх і плённых гадоў вам, шаноўны юбіляр!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.