Великаны на грядках. Елена Терешонок из аг. Юньки поделилась своим урожаем

Общество

Распрацоўвайце дзірван – і атрымаеце багаты ўраджай

Гэта прапісная ісціна добра вядомая земляробам. У ёй сёлета асабіста пераканалася Алена Церашонак з аграгарадка Юнькі. Да гэтага яна садзіла агародніну толькі на невялікім участку каля дома. Старанна даглядала, але ўраджаем пахваліцца не магла: пясчаная глеба не спрыяла яму. А ў суседа Церашонкаў — Юрыя Галаўко — сотак 20 з года ў год пуставалі.

Чаму б іх не засеяць? — прапанавала аднойчы Алена.

Великаны на грядках. Елена Терешонок из аг. Юньки поделилась своим урожаем

Сусед згадзіўся. Мінулай восенню Церашонкі ўзаралі дзірван на суседнім участку, апрацавалі глебу, а вясной пасадзілі на ім не толькі бульбу, але і капусту, моркву, буракі, цыбулю, кабачкі. Усё вырасла на славу, што пацвярджаюць і фотаздымкі, дасланыя Аленай у рэдакцыю.

А ці не рана збіраеце ўраджай? — пацікавілася ў гаспадыні.

Спяшаюся ўправіцца, пакуль у водпуску, — адказала яна. — Маю час спарадкаваць ураджай, нарабіць нарыхтовак на зіму. Агародніны нарасло столькі, што хопіць і нам, і суседу. Абавязкова засеем гэтыя соткі і наступнай вясной.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.