В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

Образование

З павагай і ўдзячнасцю да педагогаў

30 верасня ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, які адзначаўся ў мінулую нядзелю. Па традыцыі ён сабраў амаль усіх работнікаў сістэмы адукацыі Пастаўшчыны.

Павіншаваць педагогаў з надыходзячым прафесійным святам прыйшоў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Падняўшыся на сцэну, ён адзначыў, што ў нашай краіне склаліся асаблівыя адносіны да адукацыі: ва ўсе часы яна ўспрымалася як рухавік развіцця дзяржавы. Таму ніводная іншая прафесія не мае такога вялікага сацыяльнага значэння, як настаўніцкая, і ні да адной з іх не прад’яўляюцца такія высокія патрабаванні.

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

— Ваша праца па праву лічыцца самай высакароднай і стваральнай, — гаварыў Станіслаў Уладзіміравіч, звяртаючыся да прысутных. — Кожны дзень вы адкрываеце дзецям дзіўную краіну ведаў, вучыце іх любіць і паважаць гісторыю і культуру Беларусі і роднага пастаўскага краю. У год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці, задача настаўніка заключаецца не толькі ў перадачы ведаў, а перш за ўсё ў фарміраванні асобы вучня, выхаванні годных грамадзян і патрыётаў Айчыны. Менавіта ад прафесіяналізму педагогаў у многім залежыць, якімі вырастуць нашы дзеці і якім будзе заўтрашні дзень.

З гэтымі і іншымі задачамі педагогі Пастаўшчыны спраўляюцца выдатна, і ім ёсць чым ганарыцца. У мінулым навучальным годзе па колькасці і якасці заваяваных у рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе дыпломаў нашы навучэнцы паказалі найлепшы вынік сярод сельскіх раёнаў вобласці. Найлепшым за апошнія гады быў і працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

Выказаўшы шчырую ўдзячнасць педагогам за вялікую стваральную працу, цеплыню душы, якую дораць вучням, намеснік кіраўніка раёна пажадаў ім новых творчых ідэй, прафесійнага росту, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. А затым уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні райвыканкама.

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

З віншаваннямі і пажаданнямі да педагогаў звярнуліся таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік. Яны адзначылі граматамі яшчэ некалькі дзясяткаў сваіх калег са школ, гімназіі, дзіцячых садоў, цэнтраў дзяцей і моладзі, карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічнага. Вершаваныя і музычныя віншаванні сейбітам разумнага, добрага, вечнага адраса­валі выхаванцы дзетсада №5, вучні школ горада, якія займаюцца ў розных студыях, Анастасія Вішнеўская, Ганна Казлоўская, народны ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка» Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў імя І. Сушко.

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

В районном Доме культуры прошли торжественное собрание и концерт, посвященные Дню учителя

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.