Згарэла, як запалка
Познім вечарам 10 верасня на пульт дзяжурнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар легкавога аўтамабіля ў вёсцы Іёдаўцы Камайскага сельсавета. Па названым адрасе адразу ж выехалі ратаўнікі, але дапамагчы яны ўжо не маглі: ахопленае агнём аўто згарэла за лічаныя хвіліны, як запалка.
Віноўнікам надзвычайнага здарэння стаў сам гаспадар машыны. Выканаўшы ў двары дома работы з паяльнай лямпай, ён не стаў чакаць, пакуль яна астыне, а паставіў гарачую ў салон «Сітраена».
Алена Шапавалава