Учащиеся Поставского государственного колледжа помогают убирать второй хлеб на полях ОАО «Новоселки-Лучай»

Сельское хозяйство

Ажно пыл курыўся

Не, не з-пад колаў машыны на пясчанай дарозе, а на бульбяным полі ААТ «Навасёлкі-Лучай». Калі мы з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні па раслінаводстве Таццянай Андрэевай наведаліся сюды ў сераду, работа літаральна кіпела. У першай палове дня другі хлеб убіралі тры групы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, у другой на змену ім прыехалі дзве. Глеба настолькі перасохла, што пры падборы клубняў з барознаў, разагнаных капалкай, узнімаліся воблакі пылу. Затое ў вёдры, а затым у прычэпы трактароў і аўтамашын яны траплялі сухімі і чыстымі. Значыць, і захоўвацца будуць добра.

Учащиеся Поставского государственного колледжа помогают убирать второй хлеб на полях ОАО «Новоселки-Лучай»

Навучэнцы дзяржаўнага кале­джа ўбіраюць у гаспадарцы бульбу кожны год. Без іх мы не ўправіліся б. Малайцы, стараюцца, — хваліў маладых памочнікаў начальнік навасёлкаўскага аддзялення Дзмітрый Лібоза. — Але пракантраляваць ды падказаць тое-сёе трэба. Гаспадарка закупіла для ўсіх вёдры. У поле падвозіцца вада — пітная і для мыцця рук. Ды і зарабіць змогуць. Бульба ўрадзіла нядрэнна: з кожнага гектара збіраем больш за 300 цэнтнераў. А са­дзілі мы яе на 36 гектарах сартоў «скарб», «гала», «джуавел».

Учащиеся Поставского государственного колледжа помогают убирать второй хлеб на полях ОАО «Новоселки-Лучай»

Знаёмлюся з кіраўніком студ­атрада «Усмешка» імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Партновай (дарэчы, усе студэнцкія атрады, акрамя назваў, носяць яшчэ і імёны герояў) Наталляй Макруцінай. Наталля Уладзіміраўна паведамляе, што ў атрадзе — другакурснікі, якія набываюць спецыяльнасці гандлёвай справы і грамадскага харчавання. І адзначае, што ўжо ў першы дзень вызначыліся ў рабоце Дзяніс Дарафееў, Кірыл Дарожка, Вікторыя Феакцістава, Данііл Падорскі, якія набралі па тоне клубняў.

6 студатрадаў у колькасці 145 навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа распачалі ў аўторак уборку бульбы ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-агра».

У атрадзе «Лідары», які аб’яднаў будучых трактарыстаўмашыністаў, вадзіцеляў, слесараў, свае лідары: Дзмітрый Ясінскі, Уладзіслаў Буйноўскі, Уладзіслаў Чарэнка, Уладзімір Кісялютэ. У «Кнопачках» (а гэта першакурснікі, якія выбралі прафесію бухгалтара) асабліва вызначылася Влада Хадалёнак: у першы і другі дзень пры норме 50 вёдраў клубняў яна набрала больш за 90.

Учащиеся Поставского государственного колледжа помогают убирать второй хлеб на полях ОАО «Новоселки-Лучай»

Навасёлкаў­скае бульбяное поле нагадала мне вялізны мурашнік, у якім усё было падпарадкавана працоўнаму рытму. Раніцай у пятніцу пазваніла ў дыспетчарскую сельгаспрадпрыемства і даведалася, што другі хлеб убраны ў гаспадарцы з плошчы 5,5 га.  Акрамя навучэнцаў каледжа, у яго ўборцы дапамагаюць тэхработнікі і педагогі школ, культработнікі і іншыя.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.