На тожественной линейке в Лынтупской СШ Анне Беседской вручили орден Матери

Общество

Ордэн за кветкі жыцця

Урачыстая лінейка ў лынтупскай школе, здаецца, патанала ў кветках. Дзеці трымалі ў руках па некалькі букетаў астраў, хрызантэм, руж, якія потым дарылі любімым настаўнікам, ветэранам педагагічнай працы, гасцям. Арцём Бяседскі чырвоныя ружы падарыў сваёй маме Ганне Францаўне. А намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург уручыў ёй ордэн Маці.

— Ордэн Маці — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода за выхаванне пяці і больш дзяцей, — гаварыў Станіслаў Уладзіміравіч. — Дзякуй вам, паважаная Ганна Францаўна, за тое, што аддаяце дзецям сваю любоў, аказваеце ім падтрымку, ахінаеце клопатам.

У Лынтупскай ЯССШ вучыцца шмат дзяцей з мнагадзетных сем’яў. Прыкладам для іншых служаць Кажурна, Пяткевіч, Рогач, у якіх таксама пяцёра дзетак.

На тожественной линейке в Лынтупской СШ Анне Беседской вручили орден Матери
Станіслаў Чымбург уручае ордэн Маці Ганне Бяседскай

Адметнасцю сёлетняга свята першага званка ў лынтупскай школе стала і тое, што ўпершыню ў двары гэтай навучальнай установы ён празвінеў 30 гадоў таму. Менавіта ў верасні 1992 года вучні і настаўнікі перайшлі з палаца Бішэўскага ў новы будынак.

Мінулі тры дзесяцігоддзі, і многае тут прыходзіцца абнаўляць. Дзякуючы спонсарскай дапамозе Пастаўскага малочнага завода сёлета памянялі вокны ў спартыўнай зале. Рамонтам у ёй займаліся настаўнікі, вучні, бацькі, дапамагалі ваеннаслужачыя лынтупскай пагранзаставы. Абноўленыя класы гасцінна расчынілі дзверы перад 117 вучнямі, 7 з іх парог школы пераступілі ўпершыню.

З Днём ведаў прысутных павіншавалі дырэктар школы Наталля Кузьмінова, намеснік начальніка пагранзаставы «Лынтупы» Кірыл Лебедзеў, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце малочнага завода Аляксандра Гайлеўская, пробашч мясцовага касцёла ксёндз Аляксандр Баран.

Даць першы званок даверылі выпускніку Паўлу Янкуну і першакласніцы Дар’і Тамілінай.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.